Вы тут

У Расіі злодзей у злодзея веласіпед украў


У кастрычніцкім судзе Ліпецка вынеслі прысуд па кур'ёзным крымінальным інцыдэнце з крадзяжом.


Фота: 2kls.ru

Згодна з матэрыяламі справы, мясцовы жыхар вырашыў абкрасці сужыцельку, з якой напярэдадні развітаўся. Мужчына залез у дом былой палюбоўніцы і выцягнуў тэлевізар. Але той аказаўся занадта цяжкі, і злодзей, зразумеўшы, што не данясе яго, вярнуўся і забраў яшчэ і веласіпед. Пагрузіўшы тэлевізар на яго, мужчына з'ехаў. Вось толькі па дарозе няўдачлівы зладзюжка зваліўся з веласіпеда і разбіў тэлевізар. Каб атрымаць хоць нейкую выгаду, злачынец вырашыў прадаць веласіпед. Але і тут не пашанцавала: пакуль мужчына шукаў пакупніка, «тавар» у яго ўкралі, а пасля з'явілася паліцыя.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.