Вы тут

Цікавыя факты пра лысых мужчын


Не толькі знакамітых, вядомых, але і звычайных людзей без расліннасці на галаве апошнім часам становіцца ўсё больш, і паўстае пытанне: лысіна — гэта прыкмета заможнасці, модны трэнд ці ўсё ж такі сімптом хваробы? Хутчэй за ўсё — менавіта ўсё разам.


Самы распаўсюджаны тып аблысення (каля 90%) — андрагенетычны, калі выпадзенне валасоў звязана з гармонамі-андрагенамі і спадчыннасцю. Прычым, нягледзячы на тое, што гэта пераважна мужчынская праблема, сустракаецца яна і ў жанчын. У мужчын праяўляецца ў выглядзе паступовага выпадзення валасоў кшталту «шапачкі кардынала», у жанчын валасы знікаюць з цемені або радзеюць па ўсёй галаве раўнамерна.

Навукоўцы кажуць, што ідзе эвалюцыя чалавечага роду, усё лішняе наша цела паступова адкідае і што праз 500—1000 гадоў наогул усе мужчыны будуць схільныя да аблысення.

Лысіна візуальна старыць людзей гадоў на 10—15. Каб схаваць яе, многія брыюцца нагала.

Існуе меркаванне, што лысыя валодаюць звышсексуальнасцю. Яно шмат у чым не пазбаўлена падстаў. Па статыстыцы, частата палавых кантактаў у лысых людзей вышэйшая, чым у іх «валасатых» аднагодкаў. Таксама кожнай сёмай жанчыне падабаецца мужчынская лысіна — Брус Уіліс, Він Дызель, Гоша Куцэнка, Фёдар Бандарчук, Джэйсан Стэтхэм — сапраўдныя секс-сімвалы сучаснасці, хоць у народзе і кажуць, што калі ў мужыка лысее макушка, значыць, ён працірае яе на чужой падушцы.

Адзін з самых удалых жартаў мінулых часоў належыць англічаніну Гарацыю дэ Вір Коўлу. Ён раздаў старанна падабраныя білеты ў тэатр мужчынам з лысінамі, у выніку чаго, гледзячы на іх зіхатлівыя чарапы з верхняга раду, можна было прачытаць грубае слова.

Гіпакрат прызначаў сваім пацыентам галубіны памёт у якасці сродку ад аблысення.

Асноўная задача валасоў — не прыгажосць, а падтрыманне тэмпературы мозга. Гэта выдатны ўцяпляльнік, неабходны нашай галаве. Галенне налыса — стрэс для арганізма. Ён і рэагуе — валасы пачынаюць хутка адрастаць, з хуткасцю 0,44 мм за суткі. Але толькі да таго часу, пакуль даўжыня воласа не дасягне прыкладна 1 см. Потым хуткасць падае — функцыя цеплаабмену адноўлена.

Аднак мужчыны, якія маюць лысіну на макушцы, на траціну часцей сутыкаюцца з ішэмічнай хваробай сэрца. На думку японскіх спецыялістаў, у асаблівай небяспецы знаходзяцца мужчыны, аблыселыя ў маладым узросце.

Кіраўніцтва авіякампаніі Aіr New Zealand выкарыстоўвала лысіны 50 пасажыраў у якасці жывых рэкламных шчытоў. Менавіта на іх з дапамогай часовай татуіроўкі была размешчана інфармацыя аб новых паслугах. Кожнаму носьбіту выплачана 1000 новазеландскіх долараў (каля 666 долараў ЗША). На думку кіраўніцтва авіякампаніі, лысіна — гэта найлепшы рэкламны носьбіт за ўсю гісторыю рэкламы.

Загаловак у газеце: Лысы — круты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.