Вы тут

ЗВР Беларусі склалі 7,413 млрд долараў у эквіваленце


Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 снежня склалі 7,413 млрд долараў у эквіваленце.


Па інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка краіны за лістапад 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 18,4 млн долараў (на 0,2%) пасля росту ў кастрычніку на 128,6 млн долараў (1,8%). За студзень — лістапад прырост рэзерваў склаў 2 486,5 млн долараў (50,5%). Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата. Урадам і Нацыянальным банкам у лістападзе выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 314 млн долараў. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў не менш чым на 500 млн долараў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рэзервы растуць

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.