Вы тут

77-му артылерыйскаму дывізіёну ўручылі Баявы Сцяг


77-му асобнаму рэактыўнаму артылерыйскаму дывізіёну ўручылі Баявы Сцяг. Воінскі рытуал, які адбыўся ў 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадзе, правёў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ.


Баявы Сцяг, які з'яўляецца сведчаннем баявога прызначэння, гісторыі і заслуг вайсковай часці, а таксама прыналежнасці яе да Узброеных Сіл, брыгада атрымала ў 45-ю гадавіну з дня ўтварэння. Сімвал воінскага гонару, доблесці і славы асвяціў служыцель царквы, і толькі потым падраздзяленне ганарова пранесла яго ў страявым маршы.

На ўзбраенні дывізіёна — рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз», якую распрацавалі на прадпрыемствах абароннага сектара нашай краіны. Па некаторых характарыстыках яна не мае аналагаў у свеце. Нагадаем, у кастрычніку вайскоўцы дывізіёна ўзялі ўдзел у стрэльбавых выпрабаваннях мадэрнізаванага комплексу «Паланэз-М» з павелічэннем далёкасці пуску да 300 кіламетраў. У выніку была пацверджана высокая дакладнасць, вялікая далёкасць пуску і манеўранасць баявой машыны.

Загаловак у газеце: Сцяг — дывізіёну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?