Вы тут

Комплексы і сродкі сувязі паступілі на ўзбраенне беларускай арміі


32 камплекты тэхнікі былі ўручаны прадстаўнікам злучэнняў і вайсковых часцей у Асіповічах на тэрыторыі 263-й базы захоўвання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі. Перададзеная тэхніка дазваляе забяспечваць поўны комплекс тэлекамунікацыйных паслуг, патрабаванні аб якіх прад'яўляюцца да сістэмы кіравання.


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ уручае тэхнічныя пашпарты на новую тэхніку.

Як адзначыў падчас цырымоніі ўручэння начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ, згодна з вопытам лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў, поспех дасягаецца тым бокам, які валодае сітуацыяй на полі бою і апярэджвае саперніка ў прыняцці рашэнняў.

— Невыпадкова адным з прыярытэтных напрамкаў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл вызначана развіццё сістэмы кіравання войскамі, тэхнічнай асновай якой з'яўляецца сістэма сувязі, — перакананы першы намеснік міністра абароны. — Сёння працягваецца планавае нарошчванне тэмпаў тэхнічнага аснашчэння сучаснымі сродкамі кіравання. Разам з мадэрнізацыяй існуючых сродкаў закупляюцца і новыя, айчынныя распрацоўкі тэхнікі сувязі. Мы ўжо адышлі ад практыкі пастаўкі ў войскі асобных адзінак новай тэхнікі. Пераўзбраенне ідзе ў планавым парадку адразу ў цэлых падраздзяленнях.

Пасля таго як былі ўручаны тэхнічныя пашпарты, асабовы склад і ваенная тэхніка раз'ехаліся па вайсковых часцях краіны. Як заўважыў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта генерал-маёр Алег ДВІГАЛЕЎ, абыякавых людзей у войсках сёння няма. «У нас наладжана зваротная сувязь з падраздзяленнямі, дзякуючы чаму прадпрыемствы могуць лепш арыентавацца ў мадэрнізацыі тэхнікі, — растлумачыў ён. — Гэта дазваляе развівацца і ствараць канкурэнтаздольную прадукцыю ваеннага прызначэння, якая запатрабавана на знешніх рынках».

— Мы святкуем стагоддзе з дня ўтварэння Узброеных Сіл, але порах заўсёды трэба трымаць сухім і быць гатовым да выканання любых задач, якія могуць паўстаць, — удакладніў Алег Белаконеў. — Ужо распрацаваны і зацверджаны план раптоўных праверак. Год будзе не менш насычаны ў плане вучэнняў. Каля чатырох тысяч вайскоўцаў прызавуць з запасу для даўкамплектавання. Вялікая колькасць асабовага складу прыбудзе і на зборы рэзервістаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Валодаць інфармацыяй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?