Вы тут

Сасудазвужальнымі кроплямі для носа лепей не карыстацца наогул


Сасудазвужальнымі кроплямі для носа лепей не карыстацца наогул або карыстацца не больш за тры дні. Больш працяглы тэрмін можа спрыяць развіццю медыкаментознага рыніту, які, у сваю чаргу, яшчэ больш абцяжарыць наша дыханне носам, з'явяцца праблемы з сэрцам, артэрыяльным ціскам. Такіх пацыентаў даводзіцца аперыраваць, каб зменшыць павялічаную ў выніку захаплення сасудазвужальнымі кроплямі слізістую.


Для лячэння вуха-горла-носа ніколі не закладвайце туды які-небудзь барсучыны тлушч або цыбулю з часнаком і г. д. У апошнім выпадку можна атрымаць па меншай меры апёк, што нярэдка назіраюць у нашай краіне лор-урачы. З такім самалячэннем даволі лёгка можна трапіць у стацыянар з ускладненнем.

— Многім здаецца, што вуха, горла і нос — гэта не так сур'ёзна, як сэрца або печань, а між тым не існуе проста носа, а ёсць поласць чэрапа, і любое ўскладненне з боку лор-органаў можа выклікаць ускладненне ў поласці чэрапа. Так што ніякай самадыягностыкі і самалячэння быць не павінна, — адзначае урач-отарыналарынголаг 11-й гарадской паліклінікі Мінска Людміла СЯЎРУК. — Зменшыць сімптомы таго ж насмарку можна і без сасудазвужальных кропляў ці часнаку ў вушах. Дастаткова набыць у аптэцы фізіялагічны раствор для слізістай носа або зрабіць яго самім. Гэта звычайны слабасалёны раствор, якім некалькі разоў на тыдзень прамываюць слізістую. Такое прамыванне, дарэчы, карысна штодня рабіць і здаровым — для прафілактыкі. Такім чынам мы будзем змываць патагенныя мікробы, якія могуць у любы момант пачаць бурна размнажацца.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by 

Загаловак у газеце: Нос — гэта сур'ёзна

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.