Вы тут

Спектр выканаўчых дакументаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы пашырыцца


Спектр выканаўчых дакументаў, якія беларусы і расіяне змогуць самі прад'яўляць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, пашырыцца. Работа над гэтым вялася два гады і неўзабаве будзе завершана.


— Сёння рашэнні эканамічных судоў і дакументы ў сферы спагнання аліментаў прад'яўляюцца на тэрыторыі Расіі ў спрошчаным парадку, — расказаў Алег Сліжэўскі, міністр юстыцыі Беларусі. — Мы вырашылі пашырыць спектр гэтых дакументаў, каб патрабавальнікі маглі напрамую звярнуцца ў орган прымусовага выканання на тэрыторыі іншай дзяржавы і пазбегнуць залішніх бюракратычных працэдур.

На днях ад расійскіх юрыстаў быў атрыманы іх варыянт пагаднення, якое неўзабаве будзе падпісана. Ну думку Алега Сліжэўскага, «гэта значна спросціць прад'яўленне дакументаў на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў і значна скароціць тэрміны для прыняцця мер па прымусовым выкананні».

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Работа з выканаўчымі дакументамі спросціцца

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.