Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў Докшыцкім раёне правёў прыём грамадзян і ўзяў удзел у адкрыцці стаматалагічнай паліклінікі.
На асабістай сустрэчы жыхары раёна агучылі камунальныя праблемы: наконт газіфікацыі, неабходнасці рамонту балконаў. Была выказана і падзяка райвыканкаму за дзіцячую пляцоўку ў двары дома. Яшчэ заяўнікі прасілі дапамогу ў лячэнні, і ім абяцана магчымасць аперацыі ў Мінску.
Каментуючы вынікі сустрэчы з грамадзянамі, спікер ніжняй палаты беларускага парламента, падкрэсліў, што народныя выбраннікі на пастаяннай сувязі з людзьмі. Кожны месяц на працягу тыдня парламентарыі выязджаюць у свае акругі, дзе працуюць са зваротамі грамадзян, праводзяць прыёмы. Як паказвае практыка, многія праблемы можна вырашыць на ўзроўні мясцовай улады.
Добрым падарункам для жыхароў раёна стала адкрыццё ў Докшыцах стаматалагічнай паліклінікі. Сучасны медыцынскі комплекс узводзілі прыблізна два гады. Выдаткавалі больш за 2,1 мільёна рублёў, прыкладна чвэрць з гэтай сумы накіравалі на пакупку абсталявання. У ліку іншага адчынілі і рэканструяванае пратэзнае аддзяленне. Цяпер жыхары глыбінкі могуць атрымаць медыцынскую дапамогу, не горш чым у сталіцы. Дарэчы, у гэтай медыцынскай установе гатовыя абслугоўваць і пацыентаў з суседняга Крупскага раёна Міншчыны. Адпаведная арганізацыйная работа ўжо вядзецца. Галівудская ўсмешка стане цалкам рэальнай для вяскоўцаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.