Вы тут

Як абараніць права пацыента?


Сёння, калі медыцынскія тэхналогіі так імкліва развіваюцца, пацыент павінен атрымліваць максімальную інфармацыю аб тых умяшаннях, якія яму будуць праводзіцца. Абмеркаванне формы прадастаўлення важных для пацыента звестак адбылося падчас наладжанай пры ўдзеле Савета Еўропы канферэнцыі «Добраахвотная інфармаваная згода як важны прынцып абароны правоў чалавека ў галіне біямедыцыны».


Як паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Беларусі, старшыня Нацыянальнага камітэта па біяэтыцы Алена БОГДАН, добраахвотная інфармаваная згода на аказанне меддапамогі мае асаблівае значэнне ў галіне, скажам, трансплантацыі органаў і тканак, дзіцячай хірургіі, анкалогіі. І тут важна абараніць правы і чалавека-пацыента, і чалавека-урача. Сваё слова павінны сказаць судовыя органы, пракуратура.

Паводле закона, згода пацыента на аказанне меддапамогі можа быць атрымана як у вуснай форме — на простае ўмяшанне (той жа агляд урачом акушэрам-гінеколагам), так і ў пісьмовай форме, калі размова ідзе пра складанае, аператыўнае ўмяшанне. Пацыент павінен быць інфармаваны ўрачом аб тым, што яму будзе праводзіцца, і якія могуць узнікнуць пасля гэтага ўскладненні, бо застрахавацца ад іх на сто працэнтаў немагчыма.

— Транспланталогія ўраўнаважвае, з аднаго боку, гібель чалавека, а з другога — шанц на працяг жыцця, — кажа кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак Алег РУМО. — Мы павінны зрабіць так, каб боль ад страты блізкага не быў перамешаны з нейкімі дадатковымі адмоўнымі эмоцыямі, звязанымі з тым, што нехта не вылечыў майго сваяка да канца, і цяпер яго органы будуць выкарыстаны для ўратавання іншых. Адбудаваць сістэму перасадак органаў і тканак вельмі лёгка, калі грамадства давярае сістэме аховы здароўя. У краінах, дзе гэтыя пытанні не ўрэгуляваныя, дзе грамадства не прымае прэзумпцыю згоды на падобныя ўмяшанні, транспланталогія не атрымлівае развіцця.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чалавек дае згоду

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.