Вы тут

Лепшага прапагандыста вызначылі ў МНС


Работа супрацоўніка групы прапаганды і навучання даволі складаная. Ім даводзіцца пастаянна мець зносіны з насельніцтвам і сродкамі масавай інфармацыі. Шмат у чым ад іх залежыць, як людзі прыслухаюцца да парад, якія папярэдзяць развіццё надзвычайнай сітуацыі, і як праца МНС будзе асветлена ў прэсе. Дзеля таго, каб высветліць лепшага супрацоўніка, вось ужо ў чацвёрты раз Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правяло конкурс "Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях".


Фінальны этап спаборніцтваў прайшоў у Мінску. За першае месца спаборнічалі Вераніка Матусевіч (Гомельская вобласць), Марына Ганчарова (Мінская вобласць), Алег Кірылка (Брэсцкая вобласць), Яўген Шапавалаў (Гродзенская вобласць), Алена Дземянкова (Віцебская вобласць), Аляксей Сафронаў (Магілёўская вобласць) і Павел Куніцкі (Мінск).

- Мы прапанавалі для ўдзельнікаў шмат намінацый, каб раскрыць іх таленты з усіх бакоў, - кажа начальнік Рэспубліканскага цэнтра прапаганды МНС Алена Дзмітрук. - Гэта тэставанне, якое складалася з сарака пытанняў, конкурс "Акула пяра", у якім удзельнікі мусілі за 45 хвілін падрыхтаваць матэрыял для перыядычнага выдання па тэме, якая выпала па жэрабі. Глядзелі мы і на тое, як канкурсанты трымаюцца перад камерай - на працягу 30 хвілін яны мусілі падрыхтаваць кароткі прэс-рэліз па умоўным мерапрыемстве, а пасля даць невялічкае тэлеінтэрв'ю. І, канешне ж, удзельнікі спаборніцтваў мусілі раскрыць сябе з творчага боку! Гэта значыць, прадэманстраваць свае прафесійныя навыкі і захапленні, а таксама прэзентаваць інавацыйны праект. Акрамя таго, мы глядзелі, як нашы прадстаўнікі трымаюцца на публіцы - у школах і працоўных калектывах.

Такім чынам, лепшым прапагандыстам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стала старшы інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Марына Ганчарова. "Срэбра" - у Алены Дземянковай, ну а "бронза" дасталася Вераніцы Матусевіч.

- У групе прапаганды і навучання я працую ўжо больш за 11 год, - кажа Марына Ганчарова. Аднак здолела паўдзельнічаць у конкурсе толькі сёлета. Справа ў тым, што так супала, што тры гады таму, як толькі пачыналіся спаборніцтвы, я сышла ў дэкрэтны адпачынак.

Перш чым патрапіць у рэспубліканскі шорт-ліст удзельнікаў, трэба было прайсці праз абласны адбор. Ці была для мяне якая-небудзь намінацыя самай складанай - сказаць не магу. Бо на конкурсе правяраліся як творчыя напрацоўкі, так і досвед працы непасрэдна з людзьмі.

Марына Ганчарова атрымала з рук Міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі каштоўны прыз - планшэт. Але ў наступным годзе званне "Лепшы прапагандыст МНС" заваюе ўжо новы ўдзельнік. Так запісана ў рэгламенце - на рэспубліканскі этап можна заяўляцца толькі праз тры гады...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.