Вы тут

Калі запрацуе 5G?


Камерцыйная эксплуатацыя тэхналогіі ў Кітаі распачнецца ў 2020 годзе.


"Вялікая тройка" кітайскіх тэлекамунікацыйных аператараў - China Mobile, China Telecom і China Unicom - абвясціла аб рашэнні у 2018 годзе запусціць у камерцыйную эксплуатацыю 5G - мабільную сувязь пятага пакалення, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Яе маштабная эксплуатацыя ў краіне, як чакаецца, пачнецца ў 2020 годзе. Пра гэта стала вядома на ХІХ Кітайскім міжнародным кірмашы дасягненняў высокіх і новых тэхналогій, які прайшоў у горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай). Дырэктар Гуанчжоўскага інстытута мабільнай сувязі China Telecom Ван Цын'ян паведаміў, што карпарацыя плануе правесці пробную эксплуатацыю новай тэхналогіі ў 2018 годзе. China Telecom запусціла паказальны інавацыйны праект эксперыментальнай сеткі 5G у шэрагу гарадоў краіны, у тым ліку Ланьчжоў, Чэнду, Шэньчжэнь, Сучжоу і Шанхай. У пачатку жніўня гэтага года ў спіс увайшоў таксама новы раён Сюн'ань у правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая. 

Па словах Ван Цын'яна, пасля завяршэння выпрабаванняў у Шэньчжэне ў 2019 годзе з'явіцца першая базавая станцыя 5G China Telecom. Гэта закладзе фундамент для здачы тэхналогіі ў маштабную камерцыйную эксплуатацыю ў 2020-м. Аналагічны план укаранення тэхналогіі 5G распрацаваны карпарацыяй China Mobile, адзначыў дырэктар інстытута бесправадной сувязі і тэхналогіі тэрмінала карпарацыі Дын Хайюй. Стварэнне камерцыйнай сеткі 5G патрабуе ўдзелу розных сектараў, упэўнены эксперт. Аб'яднаны інавацыйны цэнтр, які быў створаны China Mobile ў 2016 годзе, заснаваў у Кітаі і за мяжой у агульнай складанасці 12 адкрытых лабараторый. Да распрацоўкі тэхналогіі далучыліся супрацоўнікі 112 арганізацый. Акрамя таго, па ініцыятыве China Mobile сфарміравана міжнародная галіновая платформа супрацоўніцтва - Асацыяцыя аператараў сетак TD-LTE (GTI), у склад якой увайшлі 157 аператараў, 130 пастаўшчыкоў абсталявання і 27 іншых арганізацый. Арганізацыя паставіла перад сабой задачу актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне тэхналогіі 5G. 

Прадстаўнік інстытута сеткавых тэхналогій China Unicom Фэн І расказаў, што China Unicom плануе налета правесці выпрабаванне тэхналогіі 5G у асноўных гарадах краіны і запусціць праект камерцыйнай эксплуатацыі ў 2019 годзе. Як стала вядома, адзіны глабальны стандарт мабільнай сувязі 5G пакуль не ўстаноўлены. Тым не менш, Кітай дамогся вялікіх поспехаў у гэтай сферы. КНР  прыступіла да даследавання і распрацоўцы тэхналогіі 5G ў студзені 2016 года. Да дадзенага моманту завершаны першыя два этапы праекта, падчас якіх была праведзена праверка тэхнічнай ажыццяўляльнасці ключавых бесправадных тэхналогій і тэхнічных рашэнняў. Спецыялісты збіраюцца праверыць сістэмныя рашэнні і распрацаваць першую версію глабальнага стандарту мабільнай сувязі 5G. 

Кітай нядаўна першым у свеце ўхваліў спектр частот для 5G. Згодна з праграмай, апублікаванай Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР, спектр уключае частоты 3300-3400 МГц, 3400-3600 МГц і 4800-5000 Мгц. Кітайскі ўрад спадзяецца, што Міжнародны саюз электрасувязі зацвердзіць кітайскі стандарт мабільнай сувязі 5G. Пасля гэтага ў краіне будзе паскорана будаўніцтва інфраструктуры для таго, каб Кітай у 2020-м стаў першай краінай у свеце, дзе пачнецца камерцыйная эксплуатацыя тэхналогіі 5G, заявіў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Мяа Вэй.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.