Вы тут

Прыбытак ад пракату фільмаў - $7,5 млрд


Цягам апошніх 15 гадоў у Кітаі назіраецца рост касавых збораў. 


Паводле апошніх дадзеных, прыбытак ад продажу квіткоў у кіно ў Кітаі перавысіў 50 млрд юаняў (7,5 млрд долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Гэта першы год, калі быў пераадолены паказчык у 50 млрд, гаворыцца ў паведамленні Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па справах друку, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання. У ведамстве паведамілі, што сёлета было прададзена звыш 1,5 млрд квіткоў у кіно, што на 15 працэнтаў больш, што ў мінулым годзе. Касавыя зборы айчынных кінакарцін склалі 26,2 млрд юаняў або 52,4 працэнта ад агульнай колькасці. 78 фільмаў атрымалі па 100 млн юаняў, у тым ліку 39 айчынных кінастужак. 

У Кітаі на працягу апошніх 15 гадоў назіраецца бесперапынны рост касавых збораў. У 2002-м колькасць прададзеных квіткоў у кіно складала менш за 1 млрд юаняў, у 2010-м - перавысіла 10 млрд юаняў, у 2013 годзе - больш за 20 млрд юаняў, а ў 2015 годзе паступленні ад пракату фільмаў перавысілі 40 млрд юаняў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.