Вы тут

У Мінску прайшоў першы фестываль шакаладу і кавы


Дзявятага і дзясятага снежня ў Мінску прайшоў першы фестываль шакаладу і кавы пад назвай «Фабрыка». На два дні гандлёвы цэнтр Galleria Minsk стаў адзінай пляцоўкай для аматараў і вытворцаў шакаладу і кавы.


Назва «Фабрыка» для фестывалю выбрана не выпадкова - на адной пляцоўцы памерам у 1.000 квадратных метраў збіраліся прадстаўнікі шакаладнай індустрыі ад маленькіх крафтавых майстэрняў і студый шакаладу да дыстрыб'ютараў буйных брэндаў. Удзельнікі фестывалю рыхтавалі для гасцей дэсерты, якіх не сустрэнеш на паліцах крам.

У праграме фестывалю прайшла выстава шматлікіх гатункаў тартоў і дэгустацыі нетыповых шакаладных дэсертаў. Госці фестывалю змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах па шакаладным рамяству і пазнаёміцца ​​з трэндамі індустрыі. Была магчымасць назіраць за творчым працэсам мастачкі, якая распісвала сцяну  шакаладам. Таксама для гасцей была арганізавана фотазона і спецыяльная кава-зона для адпачынку.

"Фабрыка" стала першым фестывалем шакаладу і кавы, які прайшоў у Мінску.

- Наш фестываль - не толькі забава вольнага часу жыхароў сталіцы, але і карыснае мерапрыемства для ўсіх яго ўдзельнікаў, - кажуць арганізатары Антон Паўлавец і Дар'я Мікуліч. - Для гасцей гэта была магчымасць здзіўляцца новым густам і незвычайным фарматам звыклых прысмакаў, а для саміх ўдзельнікаў – цікавыя і карысныя знаёмствы ​​з калегамі па "цэху", а яшчэ магчымасць на шырокай аўдыторыі пратэставаць сваю прадукцыю. 

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.