Вы тут

Сустрэча з пісьменніцай Нінай Галіноўскай прайшла ў СШ №170 Мінска


Трэцякласнікам мінскай сярэдняй школы № 170 пашанцавала: да іх у госці завітала сапраўдная пісьменніца! Ніна Васільеўна Галіноўская, паэтэса, чый першы твор быў надрукаваны ў далёкім 1958 годзе, пазнаёміла дзяцей са сваімі беларускамоўнымі вершамі – сур’ёзнымі і не вельмі, расказала пра даваеннае дзяцінства, праверыла вучняў на кемлівасць з дапамогай мудрагелістых загадак пра літаратурных персанажаў.


Дарэчы, падчас сустрэчы пісьменніца ні разу не звярнулася “па дапамогу” да друкаванай версіі сваіх вершаў: яна выдатна памятае ўсе творы!

Трэцякласнікі таксама адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства: яны парадавалі шаноўную госцю чытаннем яе вершаў на памяць. Напрыканцы сутрэчы ўсе жадаючыя сталі ўладальнікамі паэтычных зборнікаў Ніны Васільеўны “Калі я шчаслівы”, якія падрыхтаваў для іх Выдавецкі дом “Звязда”.

Варта адзначыць, што гэта мерапрыемства стала магчымым дзякуючы неабыякаваму стаўленню Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і настаўнікаў пачатковых класаў  школы № 170 да папулярызацыі сучасных беларускіх аўтараў і іх твораў.

Алена КАРПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.