Вы тут

Мова — у іерогліфах


Апошнія гады засведчылі развіццё плённага супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх кнігавыдаўцоў і літаратараў. Гэта тычыцца многіх кірункаў. Найперш — памкненняў беларускіх перакладчыкаў да прадстаўлення кітайскай літаратуры ў новых перакладах на беларускую і рускую мовы. Такі плён магчымы пры сістэмнай і паслядоўнай арганізацыі работы. Штогод робяцца новыя істотныя крокі па развіцці беларуска-кітайскіх адносін у культуры, а таксама ў літаратуры, кнігавыданні ў прыватнасці.


Зусім нядаўна ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь абноўлены склад каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі. Створана гэтая група была яшчэ 31 сакавіка 2015 года. Мэта — спрыяць ажыццяўленню перакладчыцкіх праектаў, якія б знаёмілі ў Беларусі з кітайскай літаратурай, а ў Кітаі — з беларускай. Зараз у склад групы ўваходзяць першы намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Настасся Букатая, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма Людміла Быкава, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова, намеснік начальніка фінансаваэканамічнага аддзела Мінінфарма Кацярына Самойлава, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мінінфарма Андрэй Чэрнікаў.

Сярод першачарговых клопатаў рабочай групы — перамовы з кітайскім бокам пра пераклад і выданне сучаснай беларускай літаратуры ў Кітаі. Ужо зроблены першыя захады. Пра гэта ішла размова і на нядаўняй сустрэчы з кітайскім паслом у Міністэрстве інфармацыі нашай краіны.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».