Вы тут

З-за снегавой нагрузкі ў сталіцы ўпала восем дрэў


Гэтыя выпадкі былі зафіксаваны ў перыяд з 10 да 18 гадзін на вуліцах Ельніцкай, Калініна, Адоеўскага, Панамарова, Шышкіна, Люксембург, праспектах Незалежнасці і Ракасоўскага.


Для распілоўкі аварыйных дрэў прыцягваліся работнікі МНС. У адным выпадку падзенне дрэва адбылося на легкавыя аўтамабілі «Рэно Меган» 1998 года выпуску і «Шэўрале Камара» 2009 года выпуску. Здарэнне адбылося насупраць жылога дома па вуліцы Люксембург. У выніку машыны атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні. Пацярпелых падчас здарэнняў не было.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дрэвы падалі ад снегу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.