Вы тут

БДУ ўвайшоў у 200 найлепшых універсітэтаў па версіі MosIUR


БДУ ўвайшоў у 200 найлепшых універсітэтаў па версіі Маскоўскага міжнароднага рэйтынгу “Тры місіі ўніверсітэта” (MosIUR). У пілотнай версіі новага рэйтынгу адзначаны ўніверсітэты з 39 краін. БДУ размясціўся на 168 месцы і стаў адзінай беларускай ВНУ, якая трапіла ў выніковую рэйтынгавую табліцу.


Фота: aebbel.by

Маскоўскі міжнародны рэйтынг ВНУ — прынцыпова новы акадэмічны рэйтынг, які  ацэньвае тры ключавыя місіі ўніверсітэта: адукацыйную, навуковую і ўзаемадзеянне з грамадствам. Рэйтынг выкарыстоўвае цэлы шэраг крытэрыяў, якія разлічваюцца, абапіраючыся на аб'ектыўныя звесткі, і выключае суб'ектыўныя рэпутацыйныя апытанні. Метадалогія ранжыравання прайшла маштабнае грамадскае абмеркаванне ў Расіі і за мяжой, удзел у ім прынялі звыш за 100 універсітэтаў.

Верхнія тры пазіцыі ў рэйтынгу займаюць амерыканскія ВНУ: Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі ўніверсітэт. Найбольш шырока ў рэйтынгу прадстаўлены ВНУ кантынентальных еўрапейскіх краін (48 універсітэтаў) і ЗША (41 ВНУ). Сярод расійскіх ВНУ лідзіруе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.Ламаносава, які размясціўся на 25-й пазіцыі. У першую сотню найлепшых ВНУ свету таксама трапіў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (72-е месца) і Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (73-е месца). Усяго ў табліцы рэйтынгу адзначаны 13 расійскіх устаноў вышэйшай адукацыі.

З краін-суседзяў Беларусі ў рэйтынг увайшлі Варшаўскі ўніверсітэт (158 месца), Ягелонскі ўніверсітэт (181 месца), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі (193 месца).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.