Вы тут

"Книжное обозрение" ў Беларусі


У нашай краіне да нядаўняга часу выходзілі спецыялізаваныя кнігазнаўчыя выданні: напрыканцы 1980-х і ў пачатку 1990-х — «Кнігарня», пасля — «Книга и мы», «Книжный мир». Актыўныя спробы ўзнавіць такога кшталту выданне прадпрымаў і «ЛіМ». Вартасці такога развіцця ў масмедыя відавочныя. Пра гэта і ішла размова на рабочай сустрэчы міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча з галоўным рэдактарам расійскай газеты «Книжное обозрение» Аляксандрам Набокавым.


Вядомы расійскі публіцыст у галіне кнігазнаўства, прапаганды кніжнай справы А. Набокаў гаварыў пра жаданне «КО» прысутнічаць у сістэме «Белсаюздрук», пра ўзнаўленне падпіскі праз «Белпошту» (раней такая практыка існавала). Аляксандр Набокаў заўважыў, што газета збіраецца пашырыць інфармацыйную прастору пра кнігу ў Беларусі, звярнуў увагу на асобныя выданні самых розных мінскіх выдавецтваў, пра якія варта расказаць у Беларусі. Да лютаўскай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў 2018 годзе, якая пройдзе ў Мінску, «КО» збіраецца падрыхтаваць спецыяльны «беларускі выпуск».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?