Вы тут

У Клічаве заняліся вермітэхналогіямі


«МС» ужо паведамляла пра тое, што ў Клічаве распрацавана цікавая ініцыятыва «Вермікантэйнер у кожны дом». Яна рэалізуецца сумеснымі намаганнямі сярэдняй школы №2, прадпрыемства «Жылкамгас» і фермерскай гаспадаркі «Канстанта арт» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».


На працягу паўгода ў Клічаве прайшлі дзевяць інфармацыйных сесій і семінар для насельніцтва, дзе падрабязна расказвалася пра карысную тэхналогію, паведаміў дырэктар клічаўскага Жылкамгаса Андрэй Мацюшонак. А нядаўна адбылася раздача кантэйнераў насельніцтву. Усяго іх было закуплена за кошт міжнароднай дапамогі 167. Дзесяць засталося на балансе школы — дзеці будуць назіраць за тэхналогіяй прыгатавання кампосту, некалькі кантэйнераў узятыя на ўзбраенне фермерскай гаспадаркай, якая падзялілася з насельніцтвам патомствам каліфарнійскіх чарвякоў для прыгатавання біягумусу, астатнія перададзены жыхарам вуліцы Чырвонаармейская. Карысць ініцыятывы ў тым, што насельніцтву прывіваецца правільнае стаўленне да раслінных адходаў, а камунальнікі нясуць менш выдаткаў на вываз расліннага смецця на палігон і яго пахаванне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».