Вы тут

Сусветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2018 годзе на 2,1%


Эксперты адзначаюць, што на фоне зніжэння інфляцыі працэнтныя стаўкі па крэдытах у нацыянальнай валюце скараціліся ўдвая.

Сусветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2018 годзе на 2,1%, паведаміла эканаміст Сусветнага банка Марына Сідарэнка падчас прэзентацыі чарговага «Эканамічнага агляду Сусветнага банка для Беларусі».


А па выніках 2017 года прагназуецца рост ВУП у 1,8%. Марына Сідарэнка расказала аб тых рызыках пагаршэння кан'юнктуры ў Беларусі, якія бачыць Сусветны банк. «Па-першае, для наступных плацяжоў па пагашэнні знешняга доўгу патрабуецца дарагое рэфінансаванне. Па-другое, краіна па-ранейшаму ўразлівая да валатыльнасці паставак сырой нафты з Расіі і ваганняў сусветных цэн на сыравінныя тавары», — падкрэсліла яна.

Спецыяліст Сусветнага банка таксама звярнула ўвагу, што ў апошні час урад праводзіць палітыку, накіраваную на падтрымку росту прыватнага сектара, аднак эфект ад такой палітыкі будзе атрыманы ў сярэднетэрміновай перспектыве. Марына Сідарэнка нагадала, што за дзесяць месяцаў 2017 года рост рэальнага ўнутранага валавога прадукту склаў 2%. «Умераны эканамічны рост у Расіі і паступовае павышэнне коштаў на сыравінныя тавары стымулявалі рост таварнага экспарту і спрыялі ажыўленню ўнутранай дзелавой актыўнасці, асабліва ў прамысловасці. Таксама адзначаецца станоўчая дынаміка ў сектары паслуг», — сказала яна. Акрамя таго, эксперт звярнула ўвагу на тое, што рост рэальнай заработнай платы спыніў падзенне даходаў хатніх гаспадарак — за дзевяць месяцаў года рэальныя наяўныя даходы выраслі на 0,4%.

«Жорсткая грашова-крэдытная і бюджэтна-падатковая палітыка садзейнічала зніжэнню інфляцыі да адназначнай велічыні, якая з'яўляецца самым нізкім паказчыкам за два дзесяцігоддзі. На фоне зніжэння інфляцыі Нацбанк амаль штомесяц паніжаў базавую працэнтную стаўку, так што яна скарацілася да 11%, у выніку чаго намінальныя працэнтныя стаўкі па крэдытах у нацыянальнай валюце скараціліся ўдвая», — удакладніла эканаміст банка.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Налета рост ВУП на 2,1%

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».