Вы тут

У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу пройдуць парламенцкія слуханні


У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу 19 снежня пройдуць адкрытыя парламенцкія слуханні «Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця».


У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 100 чалавек — члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, члены Савета па ўстойлівым развіцці, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, грамадскіх арганізацый. Ключавой тэмай для абмеркавання стане рэалізацыя Мэт устойлівага развіцця (МУР) у эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай сферах краіны, у тым ліку за кошт механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Будуць абмеркаваны ўмовы ўкаранення паказчыкаў МУР, дзяржаўныя праграмы рознага ўзроўню. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць ролі парламента ў дасягненні МУР, удасканаленню нарматыўнай прававой базы для выбудоўвання эфектыўнай работы па іх дасягненні.

Па выніках парламенцкіх слуханняў будуць вызначаны прыярытэтныя напрамкі далейшай дзейнасці па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, падрыхтаваны адпаведныя рэкамендацыі дзяржаўным органам і зацікаўленым арганізацыям і аб'яднанням.

Акрамя таго, на гэтым тыдні падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі было прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця. Узначаліла групу старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак, яе намеснікам стаў Валерый Барадзеня, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па бюджэце і фінансах.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: У хуткім часе — слуханні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?