Вы тут

З 20 снежня перастане існаваць ТАА «Твая кватэра»


Ліцэнзіі на права займацца рыэлтарскімі паслугамі агенцтва пазбаўлена за незаконнае рэкламаванне жылля ў арэнду без згоды яго ўласнікаў і адпаведных дагавораў.


Як пісала «Звязда», Міністэрства юстыцыі Беларусі папярэджвала ўсе агенцтвы, што пры нядбайнай працы яны павінны быць гатовыя да адпаведнага пакарання. Тым больш што ў кастрычніку «Твая кватэра» ўжо атрымлівала ад міністэрства прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Кампанія пісьмова паведаміла Мінюсту, што ўсё выпраўлена. Аднак яе супрацоўнікі працягвалі займацца тымі ж самымі махлярствамі.

Прадстаўнікі агенцтва размяшчалі рэкламу вялікай колькасці аб'ектаў, каб прыцягнуць да сябе больш спажыўцоў. Чалавек, зацікавіўшыся пэўнай кватэрай, плаціў кампаніі 115 рублёў за паслугу, аднак рэальнай дапамогі не атрымліваў, паведамілі ў Мінюсце.

У выніку кіраўнік арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А агент па аперацыях з нерухомасцю пазбаўлена права аказваць рыэлтарскія паслугі. Спецыяліст давала кліентам няпэўную інфармацыю пра кватэры, прапанаваныя да найму. За гэта дзейнасць яе ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі прыпынена на год.

Не забяспечвалі аказанне рыэлтарскіх паслуг адпаведна патрабаванням заканадаўства і два агенты па аперацыях з нерухомасцю рыэлтарскай арганізацыі «Твая сталіца». Вярнуцца ў прафесію яны змогуць таксама толькі праз год, дадалі ў Мінюсце.

Каб скасаваць заключаны з «Тваёй кватэрай» дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг, прадстаўнікі міністэрства раяць звяртацца ў гэтае агенцтва. Прынамсі, сама арганізацыя, якая спыняе сваё існаванне, павінна папярэдзіць сваіх кліентаў пра скасаванне дагавораў на працягу трох дзён.

Спажыўцы, якія заключылі дагавор і ўжо аплацілі паслугу, могуць скасаваць яго стандартнымі спосабамі, што павінны быць прапісаны ў дакуменце: шляхам перагавораў або праз судовае рашэнне. Тым, хто ўжо аплаціў паслугу, але не атрымаў яе, агенцтва павінна не толькі скасаваць дагавор, але і вярнуць грошы.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Рэклама без згоды — падстава для праблем

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.