Вы тут

Казачныя госці завіталі днямі ў сям'ю Капыток у Навагрудку


Дзед Мароз, Снягурка, мядзведзь ды іншыя казачныя госці завіталі днямі ў сям'ю КАПЫТОК у Навагрудку. Святам у гэтым дзіцячым доме сямейнага тыпу, дзе Таццяна і Павел крыху больш як год выхоўваюць семярых дзетак, у раёне пачалася дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».


Сёлета яе збіраюцца правесці асабліва маштабна. Падчас калядных і навагодніх свят толькі ўстановы культуры Навагрудскага райвыканкама запланавалі больш за 140 прадстаўленняў, ранішнікаў, спектакляў.

— Мы хочам акружыць увагай і клопатам кожнае дзіця. Ранішнікі з навагоднімі карагодамі і гульнямі пройдуць ва ўсіх установах адукацыі, — паабяцала Святлана КАРАЛЬКО, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама. — За сродкі раённага бюджэту набыта 2174 падарункі на 21 370 рублёў. А прадстаўнікі рэлігійных арганізацый наведаюць дзетак, якія знаходзяцца ў аддзяленнях дзіцячага прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра. А таксамА сем'і, дзе малых выхоўваюць толькі таты.

Валанцёрскія атрады ўстаноў адукацыі зладзяць казку таксама для малечаў, што трапілі ў перадсвяточны час у дзіцячае аддзяленне бальніцы. Стаць чараўнікамі для хлопчыкаў і дзяўчынак пастараюцца таксама дарослыя з арганізацый «Белая Русь», Беларускі саюз жанчын, БРСМ і Чырвоны крыж.

А ветэраны і адзінокія грамадзяне атрымаюць віншавальныя паштоўкі ад школьнікаў і валанцёраў у межах раённай акцыі «Падары цеплыню сваёй душы».

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дарослыя чараўнікі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.