Вы тут

Мінгарвыканкам: Надвор'е перашкаджае зрабіць сталічныя каткі добрымі


Больш двух дзясяткаў лядовых каткоў плануюць арганізаваць сталічныя ўлады гэтай зімой, аднак для гэтага будуць неабходныя ўмовы надвор'я і мінусавыя тэмпературы, заявіла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка.


Зімой гэтага года сталічныя ўлады традыцыйна зоймуцца вольным часам мінчан і гасцей сталіцы — у тым ліку і арганізацыяй каткоў, лыжных трас, а таксама хакейных каробак. Па словах прадстаўнікоў гарвыканкама, прымаючы гэта рашэнне, зыходзілі ў першую чаргу з інтарэсаў насельніцтва і пагодных умоў.

"Ужо працуюць 9 крытых каткоў, два мабільных катка. Плануецца заліць у Мінску 25 лядовых пляцовак. У кожным раёне будзе свой каток з асвятленнем, пунктамі для пераапранання, харчавання і, па магчымасці, пунктамі пракату і завострывання канькоў", — распавяла Дзямешка.

Плануецца па горадзе таксама арганізаваць 25 хакейных каробак і 14 лыжных трас. "Усе аб'екты будуць арганізаваны пры ўмове ўстойлівых зімовых тэмператур", — сказала прадстаўніца гарвыканкама.     

Як заўважыла Дзямешка, для залівання якасных каткоў мінусавыя тэмпературы павінны захоўвацца некалькі дзён запар, каб спецыялісты маглі заліваць ваду па некалькі разоў, а таксама каб зямля дастаткова прамерзла.

"Апошнія некалькі гадоў такіх умоў няма", — адзначыла Дзямешка і патлумачыла, што з-за гэтага якасць лядовых каткоў у апошні час і выклікае крытыку ў менчукоў, бо зімовае надвор'е доўга не захоўваецца.

Акрамя таго, у Мінску ў зімовы сезон плануецца правесці спартыўныя мерапрыемствы, у тым ліку рэспубліканскі турнір "Залатая шайба" на прызы прэзідэнта Беларусі. Рэспубліканскі ўзровень спаборніцтваў, гарадскі этап якіх завяршыўся напярэдадні, пройдзе з 3 па 7 студзеня. 

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».