Вы тут

Мінчанін нападпітку пашкодзіў пяць аўтамабіляў


Учора позна ўвечары ў сталічную міліцыю паступіла паведамленне, што на вуліцах Ландара і Казінца невядомы пашкоджвае аўтамабілі. Праваахоўнікі неўзабаве ўстанавілі асобу зламысніка. Гэта быў 24-гадовы раней судзімы жыхар горада.


Па інфармацыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, у маладога чалавека, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, узнік канфлікт з невядомымі яму людзьмі каля крамы. Падчас высвятлення стасункаў хлопец зняў з сябе заплечнік і кінуў яго ў дзверы гандлёвага аб’екта, разбіўшы шкло. Пасля гэтага ён збег на дваровую тэрыторыю. Менавіта там ён пашкодзіў некалькі аўтамабіляў. Матывы свайго ўчынку малады чалавек патлумачыць не змог. Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.