Вы тут

"Навука і тэхналогіі: 2018-2040" разаўе інтэлектуальную эканоміку


Стратэгія "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" забяспечыць развіццё інтэлектуальнай эканомікі, заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі.


Фота: БЕЛТА

"На разгляд з'езда вынесены важны дакумент - праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040". Гэта стратэгія вызначыць будучае беларускай навукі і эканомікі. Пры распрацоўцы праекта стратэгіі быў праведзены сістэмны аналіз тэндэнцый развіцця новых тэхналогій, вывучаны аналагічныя доўгатэрміновыя стратэгіі іншых краін, сістэматызаваны прапановы, якія паступілі. Праект стратэгіі прайшоў грамадскае абмеркаванне. Ёсць падставы сцвярджаць, што будучае Беларусі ў тым, каб нарошчваць перавагі ў прыярытэтных галінах і выходзіць на лідарскія пазіцыі па ключавых перспектыўных напрамках навукі і тэхналогій, павялічваць рэзультатыўнасць інавацый і інтэгравацца ў міжнародную навукова-інавацыйную прастору. У праекце стратэгіі закладзена фарміраванне мадэлі "Беларусь інтэлектуальная", фарміраванне інтэлектуальнай эканомікі", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Ён адзначыў, што ў праекце стратэгіі ўдзяляецца вялікая ўвага далейшаму развіццю галін і відаў дзейнасці, якія будуць забяспечваць жыццёвыя патрэбнасці чалавека, - прамысловасці, АПК, энергетыкі, будаўніцтва. "Неабходна таксама паскоранае развіццё тых галін і відаў дзейнасці, якія фарміруюць новую якасць вытворчых працэсаў, маюць мульты- і міжгаліновы характар, якія адпавядаюць самым прагрэсіўным сусветным навукова-тэхнічным патрабаванням", - падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН.

У праекце стратэгіі вылучаюцца тры этапы яе рэалізацыі: да 2020 года, 2030-га і 2040-га. "Першы этап прадугледжвае актуалізацыю існуючых задзелаў, другі - завяршэнне лічбавай мадэрнізацыі традыцыйных галін, фарміраванне пераваг па ключавых галінах эканомікі, трэці - нарошчванне кампетэнцый у мэтавых сегментах эканомікі, інтэлектуалізацыю грамадства", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».