Вы тут

Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года


Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на II З'ездзе вучоных.


"Павінен выйсці на новыя гарызонты развіцця Парк высокіх тэхналогій. Літаральна гэтымі днямі мы грунтоўна разгледзелі праект дэкрэта, які па праву можна назваць рэвалюцыйным. Як і абяцаў, ён будзе падпісаны да новага года. Ён стварае ўмовы для выхаду нашай краіны ў гэтай сферы ў лік найбольш перадавых дзяржаў. А па асобных напрамках дасць магчымасць стаць адным з сусветных лідараў. Выканаўшы ўсе палажэнні дэкрэта, мы яшчэ далей рушым у рэалізацыі амбіцыйнага праекта - пабудове ІТ-краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што інфармацыйныя тэхналогіі пранікаюць усюды, нездарма сучасную эканоміку называюць лічбавай. "Паглядзіце, што цяпер адбываецца. Рабатызацыя ахоплівае прамысловасць і вёску. ІТ-платформы выцясняюць традыцыйны гандаль, блокчэйн - фінансы. Штучны інтэлект усё часцей замяняе чалавека ў прывычных сферах жыцця", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі трэба накіроўваць на стварэнне інтэлектуальных сістэм апрацоўкі звышвялікіх аб'ёмаў даных, падтрымкі прыняцця рашэнняў для органаў дзяржаўнага кіравання, воблачных і іншых тэхналогій. "У нас усё гэта мае месца быць. У нас гэта развіваецца, гэта не проста нейкія мары, як у многіх дзяржавах. Трэба толькі не спыняцца на дасягнутым, а дзейнічаць і ісці наперад", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.