Вы тут

Чым жыве аддзяленне сувязі ў глыбінцы


«Раённых паштальёнаў ведаюць у твар. Людзі прывыкаюць да нас. Калі хтосьці з работнікаў ідзе ў водпуск, пачынаюць пытаць: «А дзе мой паштальён? Я падпіску толькі ў яго буду афармляць», — расказвае начальнік аддзялення сувязі Дуброўна-1 Аршанскага раённага вузла паштовай сувязі Алена КУСКОВА.


На­чаль­нік ад­дзя­лен­ня Дуб­роў­на-1 Але­на КУС­КО­ВА.

Пад яе кіраўніцтвам працуе чатыры аператары сувязі, дзевяць паштальёнаў (шэсць гарадскіх і тры сельскія) і аператар мотадаўскі (аб'язджае на машыне сельскую мясцовасць). Зона абслугоўвання — горад Дуброўна і шэсць вёсак у ваколіцах.

— Разносім лісты, дапамогі, пенсіі. Самыя запатрабаваныя паслугі — страхаванне (напрыклад, транспарту), аплата «камуналкі», адпраўка і выдача пасылак. А цяпер перад Новым годам заказваюць яшчэ і віншаванні ад Дзеда Мароза, — дзеліцца Алена Кускова.

Паштовая інтэрнэт-крама, дзе прадаюцца тавары беларускіх вытворцаў, у раёне пакуль толькі набывае папулярнасць. Дубровенцы прыглядаюцца да новага сэрвісу, апрабоўваюць: заказваюць дываны, мехавыя тапачкі.

У самім аддзяленні прадаюцца прадукты і тавары паўсядзённага попыту. Можна папрасіць прывезці неабходную рэч пад заказ. Сярод пенсіянераў, напрыклад, хадавы тавар — камбікорм для курэй.

Пісь­мы пры­мае апе­ра­тар су­вя­зі Ла­ры­са ДРАЗ­ДО­ВА.

Пяць гадоў таму на дубровенскай пошце з'явіўся плацежна-даведачны тэрмінал. Спачатку яго абыходзілі бокам, а цяпер актыўна карыстаюцца, асабліва тыя, хто разлічваецца па картцы. Збольшага тэрмінал запатрабаваны, вядома, у моладзі, але і людзі пажылога ўзросту цікавяцца. Нават самастойна спрабуюць асвойваць тэхналогію.

Алена Кускова, дарэчы, на пошце працуе ўжо 18 гадоў. Пачынала аператарам сувязі, а апошнія чатыры гады — за начальніка. Практычна ўсе ў калектыве працуюць у аддзяленні больш за 10—15 гадоў.

— Уладкоўваецца да нас і моладзь. Спачатку дзяўчатам было цяжка, але потым падцягнуліся. Гледзячы на вопытных работнікаў, сталі іх даганяць і цяпер на роўных. Гэта толькі здаецца, што прафесія паштальёна лёгкая. Тут жа трэба і на работу раней прыйсці, і ўмець выслухаць, і вучыцца прадаваць. Ёсць бабулі, з якімі трэба спачатку пагутарыць, а потым яны гатовы і газету выпісаць, і тавар купіць. Увогуле, пенсіянеры задаволены нашымі работнікамі, — адзначае Алена Кускова.

Апе­ра­тар су­вя­зі Воль­га СІ­МАНЬ­КО­ВА ўзваж­вае па­сыл­ку.

Каб падтрымліваць цікавасць да сваіх паслуг, у аддзяленні ледзь не кожны тыдзень праводзяцца розныя акцыі — дзень посткросінгу, кірмашы паштовак. Работнікі ходзяць у дзіцячыя садкі і школы, расказваюць дзецям пра пошту — так бы мовіць, вырошчваюць кліентаў змалку.

г. Дуброўна

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Мой паштальён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.