Вы тут

«Звязда» праводзіць «грашовыя» конкурсы


Разыгрываць прызы сярод падпісчыкаў ужо стала добрай «звяздоўскай» традыцыяй. Але хочацца парадаваць і тых, дзякуючы каму газета штодня даходзіць да чытача. А менавіта паштальёнаў. Каб адзначыць самых актыўных і адданых з іх, «Звязда» запускае некалькі конкурсаў.


Адзін з іх — «Прыз — рупліваму паштальёну». Удзельнік павінен падпісаць на «Звязду» максімальную колькасць людзей (ці арганізацый) на першы квартал або першае паўгоддзе 2018 года. Пры гэтым рост колькасці падпісчыкаў мусіць складаць не менш як 10 чалавек у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2017-га. Грашовы прыз — 500 рублёў. Усяго будзе выбрана сем пераможцаў (ад кожнай вобласці і Мінска).

Да ўдзелу ў конкурсе на найлепшага арганізатара падпіскі запрашаюцца кіраўнікі вузлоў сувязі і вытворчасці «Мінская пошта». Каб пазмагацца за галоўны прыз, трэба забяспечыць на першага студзеня наступнага года аднаўленне тыражу нашай газеты ў сябе на месцы на 100 працэнтаў і больш у параўнанні з тыражом на гэтым жа вузле на 1 студзеня 2017-га. Кожны, хто выканае ўмовы, атрымае 200 рублёў. Калі тыраж па раёне аднавіўся больш чым на 100 працэнтаў (і пры гэтым вырас не менш як на 10 экзэмпляраў), пасля паказчыка 101% за кожны дадатковы працэнт сума ўзнагароды павялічваецца на пяць рублёў.

Прыз будзе разыгрывацца і сярод найлепшых грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Для гэтага неабходна падпісаць на «Звязду» максімальную колькасць людзей на першы квартал ці першае паўгоддзе наступнага года. Пры гэтым агульная колькасць падпісчыкаў не павінна быць ніжэйшай за 10 чалавек. Ад кожнай вобласці і Мінска выберуць па адным пераможцы, якія атрымаюць па 100 рублёў.

Для правядзення розыгрышу ўсе звесткі кіраўнікі аддзяленняў сувязі і раённых вузлоў павінны накіраваць у РУП «Белпошта» (упраўленне распаўсюджвання друкаваных СМІ) да 25 студзеня 2018 года. На канверце трэба паставіць адпаведную паметку — «Конкурс «Прыз — рупліваму паштальёну / найлепшым арганізатарам падліскі / найлепшым грамадскім распаўсюджвальнікам».

Розыгрыш прызоў адбудзецца 9 лютага ў 12 гадзін у рэдакцыі «Звязды» па адрасе вуліца Б. Хмяльніцкага, 10А. Даведкі, якія датычацца конкурсаў, можна атрымаць па тэлефоне (017) 337 44 04.

Усім удзельнікам жадаем удачы, лёгкасці ў нагах і бясконцага абаяння!

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Падпішы на газету — выйграй прыз

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.