Вы тут

У НАК уручылі імянныя пасведчанні перспектыўным спартсменам і трэнерам


На гэты раз рэкордная колькасць маладых атлетаў стане стыпендыятамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб». З 210 атлетаў, якія ўвайшлі ў спіс, 178 былі пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы, Кубкаў свету і Еўропы ў 2017 годзе.


Найбольш значных поспехаў дабіліся Хрысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч (веславанне акадэмічнае), якія перамаглі на чэмпіянаце свету і Еўропы сярод моладзі. Адзначым, што ўпершыню ў лік стыпендыятаў увайшла зборная Беларусі па валейболе да 18 гадоў, якая заняла 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы ў Нідэрландах. Дзюдаіст Даніэль Мукеце стаў найлепшым на кантынентальным першынстве, агульны залік Кубка свету ў трэкавай дысцыпліне скрэтч выйграў веласіпедыст Яўген Каралёк.

У ліку стыпендыятаў таксама прадстаўнікі біятлона, канькабежнага спорту, фрыстайлу, што сімвалічна напярэдадні зімовай Алімпіяды. Дарэчы, упершыню ў спісе стыпендыятаў прадстаўлены і снаўборд.

— Да зімовай Алімпіяды ў Рэспубліцы Карэя застаецца менш за два месяцы. Авангард беларускага спартыўнага руху выходзіць на фінішную прамую падрыхтоўкі да галоўных стартаў чатырохгоддзя, а мы будзем рыхтаваць вядучым атлетам годную змену, — адзначыў старшыня цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка. — Большасць прысутных атлетаў з'яўляецца пераможцамі або прызёрамі розных буйных міжнародных спаборніцтваў. Гэта новая вышыня, якая сведчыць не толькі аб колькасці, але і аб якасці падрыхтоўкі маладых спартсменаў.

Дзмітрый Лукашэнка пажадаў маладым атлетам максімальна выкарыстоўваць свой талент і адзначыў, што стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба — гэта не вынік, а толькі адна з прыступак на цяжкім і доўгім шляху ў вялікі спорт. У цырымоніі ўручэння імянных стыпендый таксама прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч і намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. Сярэдні памер стыпендыі атлетам складзе BYN7143 у год, трэнерам — BYN7600 у год, фінансавая падтрымка будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго 2018 года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падтрымка талентаў дзеля вялікіх перамог

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».