Вы тут

У Гродне пройдзе абласны этап конкурсу "100 ідэй для Беларусі"


19 снежня на базе Маладзёжнага цэнтра Гродна (вул. Савецкая, 9) маштабнай абласной выставай-прэзентацыяй завершыцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі" ў Гродзенскай вобласці. Пачатак у 11.30.  Плануецца ўдзел кіраўніцтва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровых гасцей.


Фота: robotics.by

Удзел у абласной выставе-прэзентацыі прымуць лепшыя маладзёжныя праекты Гродзенскай вобласці з ліку пераможцаў занальных этапаў.

Нагадаем, што з гэтага года колькасць намінацый конкурсу ўзрасла з дзесяці да дваццаці. Ідэі школьнікаў, студэнтаў і маладых навукоўцаў закранаюць аграрную, прамысловую, сацыяльную сферы, а таксама энергазберажэнне, біяіндустрыю, хімічныя і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі. Ацэньваць праекты будзе экспертнысавет, у састаў якога ўвойдуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, арганізацый і аб'яднанняў горада, бізнес-супольнасцяў.

Наведаўшы выставу, можна будзе ўбачыць, як Вадзім Быльчынскі, майстар Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, мадэрнізаваў лістагібачны станок і як узрасла яго функцыянальнасць.

Упершыню ў Беларусі распрацавана сучаснае пакрыццё з іёнамі срэбра для лячэння ран рознай этыялогіі. Яго аўтар, Аляксандр Глуткін, асістэнт кафедры дзіцячай хірургіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, лічыць, што гэта вынаходства нашмат паскорыць працэс гаення ран і асабліва дапаможа людзям з высокай адчувальнасцю да фармакалагічным прэпаратаў.

Максім Пуроўскі, Аляксандр Варанцоў, Аляксандр Антонаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пайшлі яшчэ далей і прыдумалі энергаэфектыўныя крапяжы, у якіх значна павысіліся эксплуатацыйныя характарыстыкі і паменшылася цеплааддача ў параўнанні з аналагічнымі вырабамі з металу.

Папулярызацыя і развіццё турыстычнага патэнцыялу Прынямоння знайшлі сваё адлюстраванне ў праектах "Погляд у мінулае” Аліны Лучко з Ліды, “Замкі ВКЛ на тэрыторыі Беларусі”, у якім Дар'я Швабовіч выкарыстоўвае 3D тэхналогіі для таго каб зазірнуць у мінулае, і, вядома ж, праект “Гродна для маленькіх турыстаў” Уладзіміра Алёхіна, вучня гродзенскай СШ №11 імя генерала арміі А.І. Антонава.

Ілья Панько і Ягор Сокал — вучні сярэдняй школы з Дзятлаўскага раёна — прыдумалі вельмі займальныя камп’ютарныя гульні. Ілья прапаноўвае даведацца пра героя Вялікай Айчыннай вайны, прайшоўшы квэст “Брыгада Заслонава” да канца, а праект Ягора —  “Энцыклапедыя маленькага беларуса” — скіраваны на паскарэнне працэсу навучання і павышэнне цікавасці вучняў да такой важнай тэме, як патрыятызм.

Падчас выставы можна будзе ўбачыць “Шоу высокіх тэхналогій” і даведацца шмат новага ў розных сферах навукі і адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.