Вы тут

Азаранка вяртаецца на вялікія корты


Нагадаем, пасля нараджэння сына Вікторыя ўжо выходзіла на корт і згуляла некалькі турніраў, але потым зноў спыніла свае выступленні ў сувязі з праблемамі сямейнага характару.


Дырэктар Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе Крэйг Цілі адзначыў, што ў Азаранкі складаная сітуацыя, звязаная з праблемамі па апецы над сынам, таму арганізатары вырашылі аказаць ёй падтрымку, прапанаваўшы wіld card. Такім чынам, Вікторыя зможа выступіць у ліку 128 удзельніц асноўнай сеткі спаборніцтваў.

Тэнісістка ў сваю чаргу падзякавала аргкамітэту Australіan Open за запрашэнне і сказала, што вельмі чакае вяртання на корты Мельбурна, дзе яна двойчы запар, у 2012 і 2013 гадах, станавілася чэмпіёнкай. Вікторыя таксама адзначыла, што Australіan Open з'яўляецца адным з яе любімых турніраў.

Нагадаем, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе пройдзе 15—28 студзеня. Яго агульны прызавы фонд складзе $42,8 млн, пераможцы ў адзіночных разрадах у жанчын і мужчын атрымаюць па $4 млн.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?