Вы тут

Святочным мерапрыемствам пачалася акцыя «Нашы сэрцы — дзецям»


27-ю рэспубліканскую дабрачынную акцыю Беларускага дзіцячага фонду "Нашы сэрцы — дзецям", якая праходзіць у межах агульнарэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", падтрымалі сёлета дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па фігурным катанні на каньках і валанцёрскі клуб Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў СЛОН.


Свята для дзяцей-сірот, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, праходзіла на каньках. На лёд выйшаў і сам Дзед Мароз. Забаўляльная праграма прадугледжвала конкурсы і гульні, выступленні выхаванцаў школы алімпійскага рэзерву па фігурным катанні, навагодняе лядовае прадстаўленне, майстар-класы ад юных фігурыстаў і трэнераў, масавае катанне для ўсіх гасцей. Завяршылася ўсё ўручэннем навагодніх падарункаў.

22 снежня дзіцячы фонд плануе падарыць навагодняе свята пацыентам дзіцячага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя, 26 снежня — дзіцячага апёкавага аддзялення Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, 27 снежня — дзіцячага траўматалагічнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы, 28 снежня — Рэспубліканскага дзіцячага кардыялагічнага цэнтра. Акцыя "Нашы сэрцы — дзецям" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах.

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.