Вы тут

Кангрэс «Mama Pro» прайшоў і ў Магілёве


Як засцерагчы дзіця ад прастуды, падтрымліваць гігіену немаўлят, рабіць ім масаж і пра многае іншае можна было даведацца на рэспубліканскім кангрэсе "Mama Pro", які на гэты раз прайшоў у Магілёве.


Сучасныя мамы і таты нярэдка шукаюць адказы на свае пытанні ў інтэрнэце, дзе вельмі цяжка разабрацца з тым, што з усяго — праўда. Унікальнай магчымасцю атрымаць кваліфікаваную інфармацыю з вуснаў спецыяліста, які займаецца выключна цяжарнасцю і родамі, з’яўляецца рэспубліканскі кангрэс "Mama Pro". Ён стартаваў у Мінску ў кастрычніку, а нядаўна накіраваўся ў Магілёў.

Адкрыты дыялог паміж урачамі і пацыентамі, абмен інфармацыяй і вопытам у галіне цяжарнасці і родадапамогі, зніжэнне неспакою будучых і маладых бацькоў сталі асноўнай мэтай кангрэсу. На працягу аднаго дня на адной пляцоўцы можна атрымаць інфармацыю пра вядзенне цяжарнасці, магчымасці радзільняў, больш даведацца пра догляд за дзіцём. Сярод спікераў былі галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Юлія САВАЧКІНА, дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Аляксандр СТАРАВОЙТАЎ, начальнік аддзела па ахове мацярынства і дзяцінства ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама Вікторыя КУПЧАНКА, урач акушэр-гінеколаг 5-й гарадской клінічнай бальніцы, аспірант кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БелМАПА Дзіяна МАРДАС. 

На сустрэчу прыйшлі звыш 350 чалавек. Прычым на чвэрць гэта былі таты. Дарэчы, вясной арганізатары плануюць запусціць праект "Тата Pro", каб мужчыны таксама маглі больш ясна ўсведамляць сваю ролю ва ўсім працэсе — ад планавання цяжарнасці да з’яўлення дзіцяці на свет.

Падчас кангрэсу ўдзельнікі пабывалі на майстар-класах "Шкодныя і карысныя цацкі", "Грудное кармленне ў задавальненне", "Аднаўленне пасля родаў: хутка, эфектыўна, правільна" ад Сямейнай акадэміі здароўя пры падтрымцы кампаніі Volkswagen у Беларусі.  

У снежні Магілёў прыняў эстафету праекта "Мама чытае". Кожны, хто ўзяў удзел у кангрэсе, мог прынесці кнігу на тэму мацярынства і дзяцінства. Кнігі будуць перададзены ў радзільні горада, што асабліва актуальна для мам, якія знаходзяцца ў аддзяленні паталогіі цяжарных або разам з малымі ў аддзяленнях рэабілітацыі дзяцей, народжаных да тэрміну.  

А 10 снежня звыш сотні будучых мам і тат прынялі ўдзел у Дні адкрытых дзвярэй у Магілёўскай бальніцы №1, дзе азнаёміліся з умовамі, у якіх ім належыць хутка апынуцца. Разам са спецыялістамі будучыя бацькі наведалі перадродавыя палаты, радзільныя залы, аперацыйныя і пасляродавыя палаты.

Хутка "Mama Pro" адправіцца ў іншыя абласныя гарады. 

Святлана БАРЫСЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».