Вы тут

Прадстаўлены праект «Графіка года»


Малюнак, акварэль, эстамп, лічбавыя тэхналогіі — творцы спрабавалі зачапіць тэхнікай, ідэяй, філасофскім падыходам і індывідуальнасцю. Паколькі ў выставачнай прасторы пад праект была выдзелена невялікая тэрыторыя, патрабаванні да твораў аказаліся сур'ёзныя. І прызоў арганізатары вылучылі толькі два — за арыгінальную графіку, дзе прадстаўлены малюнак, акварэль і змешаныя тэхнікі, і за друкаваную, якую можна дубліраваць (у гэтую ж намінацыю ўваходзіў лічбавы друк).


Алесь Не­кра­шэ­віч, «Тэр­мі­на­тар».

— Хацелася паказаць самае лепшае з графікі, акрамя таго мы выставілі некалькі мастакоў з жывапіснага цэха — Зою Літвінаву, Зою Луцэвіч і Святлану Каткову, — расказвае куратар выстаўкі старшыня секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга. — Большасць работ датаваныя 2017 годам, хоць мы прынялі і некалькі твораў, зробленых раней, якія, тым не менш, у конкурсе «Графіка года» не разглядаліся.

У кожнай намінацыі было па тры прэтэндэнты. Пераможцамі ў намінацыі «Тыражная графіка» сталі Андрэй Савіч і Андрэй Кошалеў. Мастакі прадставілі праект «Дзень усіх святых. Карта для гульні». Дыплом у намінацыі «Тыражная графіка» за дзве працы, аб'яднаныя назвай «Архітэктура», атрымаў Андрэй Басалыга. Трэцім намінантам стала маладая мастачка Аліна Прастак, якая прадставіла лінагравюру. У намінацыі «Арыгінальная графіка» пераможцам стаў мастак-манументаліст Аляксандр Некрашэвіч, які прадставіў цікавы па стылізацыі твор «Тэрмінатар».

Адчуваецца, як розныя пакаленні творцаў захапіліся адной ідэяй і імкнуліся найбольш дакладна і зразумела данесці яе да гледача.

— Паколькі ў выстаўцы бяруць удзел прадстаўнікі маладога пакалення, можна гаварыць пра давер да іх, — падкрэслівае Андрэй Басалыга. — У маладога аўтара з'яўляецца стымул і цікавасць выстаўляцца разам з такімі мэтрамі, як, напрыклад, Зоя Літвінава, — гэта ж, сапраўды, дасягненне. Але тут мне не хочацца дзяліць мастакоў на пакаленні. У дадзеным выпадку вучацца не толькі маладыя, але і мэтры графікі: спрабуюць зразумець, чым жыве моладзь, як адчувае жыццё. Хоць наша школа моцная, мы не павінны замыкацца толькі ў яе рамках. Павінны быць і погляды ў сусветную прастору графічнага мастацтва. Нашай школе трэба не баяцца мяняцца, а спакойна ўспрымаць такую з'яву, як трансфармацыя.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Графіка+

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.