Вы тут

Робат прыняў удзел у эстафеце Алімпійскага агню


Гэта адбылося ў паўднёвакарэйскім горадзе Тэджон.

Незвычайнага факеланосца стварылі інжынеры Карэйскага інстытута перадавых тэхналогій, па тэрыторыі якога робат і пранёс Алімпійскі агонь. Атрымаўшы факел, HUBО праехаў з ім каля 100 м да кардоннай сцяны. З дапамогай невялікай пілы ён прарэзаў у ёй дзірку, праз якую перадаў агонь свайму стваральніку — прафесару О Чун-хо.


Між тым перад HUBО агонь неслі адзін з заснавальнікаў Лабараторыі робататэхнікі і механікі Каліфарнійскага ўніверсітэта Лос-Анджэлеса прафесар Дэніс Хонг і робат KАІST — кіраваная чалавекам мадэль FХ-2. Менавіта ў Каліфорніі робат HUBО стаў пераможцам конкурсу DАRРА Rоbоtісs Сhаllеngе 2015 года.

Адзначаецца, што робаты HUBО працягнуць працаваць на Алімпіядзе. Яны будуць сустракаць гасцей спаборніцтваў у аэрапорце і падтрымліваць удзельнікаў на стадыёнах. Таксама ў робатаў можна будзе атрымаць даведачную інфармацыю на англійскай, кітайскай, карэйскай і японскай мовах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.