24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Казкі чараўніцы Зімы ад Кацярыны Хадасевіч-Лісавой


Чаго так чакаюць дзеці напярэдадні Новага года? Чаго не хапае нават дарослым у гэтыя шэраватыя снежаньскія дні? Канешне ж, цудаў, казачнага настрою і прадчування чагосьці неверагоднага!


А ці можа звычайны чалавек ствараць цуды для іншых? Безумоўна! Але ў тым выпадку, калі ён не зусім звычайны, а... пісьменнік. Той, хто стварае свае ўласныя сусветы і засяляе іх выдуманымі героямі. Як, напрыклад, беларуская пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Яна з дзяцінства марыла стаць чараўніцай, скончыла Акадэмію фей, навучылася варыць спецыяльны эліксір і дарыць дзецям самыя цудоўныя сны... Не верыце? А калі пачытаеце кнігі Кацярыны ці прыйдзеце на сустрэчу з ёй у бібліятэку (трэба ж аўтару дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства з чытачамі), – абавязкова паверыце!

Вось і днямі на адной з такіх сустрэч, што адбылася ў бібліятэцы Мінскага раённага цэнтра культуры, Кацярына прадэманстравала вучням пачатковых класаў 4-й гімназіі яшчэ адну сваю звышздольнасць – ператварацца ў... Зіму. Без гэтай здольнасці не атрымалася б у аўтара напісаць “снежную” і ўтульную кнігу – “Казкі чараўніцы Зімы” (дарэчы, яна пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”). А ў кнізе – казка пра клапатлівага лесавічка Жужыка, які абараніў елачку Харошку ад небяспечных злодзеяў з сякерамі, парады пра тое, як напісаць ліст Дзеду Марозу, каб усе жаданні здзейсніліся, навагодняя быль пра незвычайнае знаёмства ў святочную ноч. Пра ўсё гэта Кацярына расказала гасцям сустрэчы. А яшчэ яны атрымалі магчымасць убачыць навагодніх памочнікаў аўтара – Снягурку і таямнічага Снегавіка.

Алена КАРПЕНКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.