Вы тут

Папярэднія вынікі года падвялі на Светлагоршчыне


Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый АЛЕЙНІКАЎ расказвае, што за дзевяць месяцаў бягучага года экспарт тавараў без уліку прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасці вырас на 156,2% пры прагнозе — 101%. Не кожны раён можа пахваліцца такім вынікам. Карэспандэнт «Звязды» пацікавіўся, чаму так адбылося і як улады раёна дапамагаюць сваім жыхарам.


— Што стала асновай для такога рыўка ў экспарце?

— Значную долю (89%) у дадзеным паказчыку займае экспарт прадукцыі Светлагорскага завода зварачных электродаў, які павялічыўся ў 1,6 раза. Прадпрыемства працуе з 2005 года, займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй зварачных электродаў. На сёння гэта адно з самых буйных прадпрыемстваў Светлагорскага раёна сярод прыватнага бізнесу. Толькі за папярэднія два гады на ім створана 90 працоўных месцаў. Колькасць работнікаў складае больш за 350 чалавек. Светлагорскі завод зварачных электродаў узнагароджаны медалём найлепшага ўдзельніка свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» за 2016 год, занесены на Дошку гонару Гомельскай вобласці па выніках работы за 2016 год, з'яўляецца пераможцам нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў намінацыі «Стабільны поспех» па выніках правядзення конкурсу ў 2017 годзе.

Прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу таксама забяспечылі рост экспарту тавараў за восем месяцаў 2017 года — 155,7%. Сярод прадпрыемстваў раённай камунальнай уласнасці неабходна адзначыць станоўчую работу па адгрузцы на экспарт сваёй прадукцыі «Светлагорскага аграсэрвісу» з тэмпам росту 115,9%.

— Сёлета ў раёне на створаныя месцы было працаўладкавана больш за 130 чалавек. Што гэта за новыя прадпрыемствы, на якія ўладкаваліся жыхары раёна? На якіх спецыялістаў ёсць запыт, а якія, наадварот, не могуць знайсці сабе працу па спецыяльнасці?

— Найбольшая колькасць працаўладкаваных на наваствораныя працоўныя месцы назіраецца на прамысловых прадпрыемствах — 50 чалавек (у тым ліку «СветлагорскХімвалакно» — 20, Светлагорскі завод зварачных электродаў — 20), у гандлі — 47 (у тым ліку «Веста» — 26, «Западхімінвест» — 6, «Шарм Рытэйл» — 5). У структуры вакансій, заяўленых наймальнікамі Светлагорскага раёна, знізілася ўдзельная вага працоўных прафесій, якія складаюць у бягучым годзе 38%.

Попыт на работнікаў фарміруецца ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як ахова здароўя, адукацыя, сельская і лясная гаспадарка, гандаль. У той жа час цяжка знайсці працу эканамістам і грамадзянам без кваліфікацыі.

— Нягледзячы на тое, што эканамічныя ўмовы паляпшаюцца, колькасць народжаных у параўнанні з мінулым годам знізілася на 15,3%. Якія існуюць сродкі, каб дапамагчы маладой сям'і і затрымаць моладзь у рэгіёне?

— За дзевяць месяцаў гэтага года нарадзілася 663 дзіцяці, за аналагічны перыяд 2016 года — 783. За гэты час ажыццёўлены аднаразовыя выплаты сямі сем'ям пры нараджэнні дваіх і болей дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці на суму 5020 рублёў, таксама 695 сем'ям, якія выхоўваюць трох і болей дзяцей, аказана матэрыяльная дапамога да навучальнага года на суму 51 920 рублёў. Усё гэта згодна з падпраграмай «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады.

Дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў сёння рэалізуецца і пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылых памяшканняў у адпаведнасці з указам Прэзідэнта. У 2017 годзе ёй скарысталіся пяць сем'яў. Тым часам маладыя сем'і, якія знаходзяцца на ўліку як тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і якія заключылі крэдытныя дагаворы на набыццё жылых памяшканняў да 7 жніўня 2017 года, маюць права на дзяржаўную фінансавую падтрымку. Сёлета яе атрымалі 77 маладых сем'яў.

Да таго ж у 2017 годзе першачарговым правам на атрыманне жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання скарысталіся 22 маладыя спецыялісты, якія прыехалі ў Светлагорскі раён па размеркаванні. У раёне з маладымі спецыялістамі праводзіцца мэтанакіраваная работа па адаптацыі ў калектыве, рашэнні іх матэрыяльна-бытавых праблем і стварэнні ўмоў для кар'ернага росту. Гэта шматлікія акцыі, мерапрыемствы, сустрэчы з прадстаўнікамі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Светлагорскага раёна. Існуе практыка ўшанавання найбольш актыўных і рэзультатыўных. Амаль ва ўсіх прадпрыемствах праходзяць пасвячэнні ў прафесію з удзелам адміністрацыі прадпрыемства, ветэранаў працы, сямейных дынастый.

Напрыклад, для маладых спецыялістаў Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы штогод праводзіцца асвячэнне ў прафесію: праходзіць азнаямляльная экскурсія па горадзе, міні-турзлёт у нефармальнай абстаноўцы, а таксама сход маладых спецыялістаў з удзелам прадстаўнікоў улады і службаў раёна.

Да таго ж у раёне праводзіцца цэлы комплекс мерапрыемстваў па фарміраванні інстытута сям'і, папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Гэта і сустрэчы са спецыялістамі, і інфармацыйныя гадзіны ў навучальных установах, і работа клубаў маладой сям'і...

Пэўная праца ў гэтым кірунку праводзіцца Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцай. З усімі жанчынамі, якія звяртаюцца ў медыцынскую ўстанову для перапынення цяжарнасці, праводзіцца псіхалагічнае перадабортнае кансультаванне. За дзесяць месяцаў удалося захаваць дзяцей для 37 жанчын.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Грошы, работа, дзеці...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.