Вы тут

Клуб чытачоў "Алесі"


Мы заўсёды радыя лістам ад нашых чытачоў!


Даўно выпісваеце наш часопіс ці ўпершыню набылі яго ў кіёску і хочаце падзяліцца сваімі ўражаннямі? Тады вам сюды - у "Клуб чытачоў "Алесі"! 

Добры дзень, рэдакцыя!

“Выпісаць ваш часопіс гады чатыры таму мне параілі ў Беларускім саюзе жанчын, актыўным членам якого я з’яўляюся. Мне падабаецца “Алеся” – у выданні  знаходжу шмат цікавага. Асабліва каштоўныя для мяне пазнавальныя матэрыялы пра гісторыю і культуру Беларусі, бо я выкладаю ў школе беларускую мову і літаратуру і пастаянна шукаю новыя цікавыя факты. Вельмі змястоўным у гэтым плане быў нумар часопіса, прысвечаны Полацку і яго славутым ураджэнкам. У вольны час люблю пачытаць інтэрв’ю з нашымі артыстамі. Чаго мне не хапае ў выданні? Надзённых парад ад юрыста. Таксама хацелася б пашырыць рубрыку для рукадзельніц. Я, напрыклад, захапляюся вязаннем, а новыя ідэі “Алеся” падказвае толькі вышывальшчыцам…”

·        Ала Ермакова, вёска Какоўчына Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

“Часопіс “Алеся”, а раней “Работніцу і сялянку”, выпісваю столькі часу, колькі сябе памятаю. А мне ўжо 75 гадоў. Да пенсіі рабіла даяркай. Заўсёды любіла ў вольны час пагартаць жаночы часопіс, ён для мяне як бы субяседнік. Падабалася чытаць пра любімых артыстаў і спевакоў, а таксама рэальныя душэўныя гісторыі з жыцця. Карысталася многімі вашымі парадамі па дамашняй гаспадарцы. А колькі смачных рэцэптаў увасобіла на сваёй кухні! Праўда, апошнім часам менш чытаю, больш карцінкі разглядваю – вельмі пагоршыўся зрок. Але любімаму часопісу не здражу. І мне вельмі падабаецца, што цяпер ваш часопіс такі яркі, маляўнічы…”

·        Аляксандра Селівонік, аграгарадок Вялікія Радванічы Брэсцкага раёна.

“Пишу вам впервые, хотя выписываю и читаю ваш журнал всю свою сознательную жизнь. А до этого его выписывала моя мама. В Лидском районе, где прошли моё детство и юность, журнал “Работніца і сялянка” прочитывался от первой до последней страницы. Всегда с нетерпением ждала почтальона, чтобы (не надо только смеяться!) сперва вдохнуть запах свежей краски, а потом уже читать. Для меня журнал “Алеся” – это как память о маме. Как нельзя изменить памяти, так нельзя изменить вашему изданию. Люблю читать о жизни артистов, известных людей. Живу я в агрогородке, работаю инженером-лаборантом на Берестовицком хлебо-приёмном участке ОАО “Агрокомбинат “Скидельский”. Много молодёжи у меня на работе. Приносила, показывала им журнал: полистают, картинки посмотрят – и в свой интернет. А мне обидно: журнал такой интересный, глянцевый, красочный. Как по мне, так “Алесе” не хватает, может быть, какой-то простоты. Иногда так хочется почитать простые, обычные “бабьи” истории из нашей жизни…”

·        Алла Лёкина, Берестовицкий район Гродненской области.

“Працую ў сістэме аховы здароўя, маю сям’ю, малых дзяцей. Шмат клопатаў і на рабоце, і дома, так што на сябе і свае захапленні часу асабліва не хапае. Пра ваш часопіс даведалася ад калегі і вельмі ёй удзячная, бо ў “Алесі” коратка сабрана ўсё, што мне неабходна: і пра навінкі сучаснай моды, і парады па касметыцы і догляду за сабой. Таксама для мяне важныя падказкі па вядзенні хатняй гаспадаркі – з задавальненнем удасканальваю жыццёвую прастору сваёй сям’і, збіраю розныя дызайнерскія ідэі для інтэр’ера, вырошчваю пакаёвыя кветкі. Многа патрэбнага знаходжу ў вашым часопісе…”

·        Валянціна Івановіч, г. Бабруйск Магілёўскай вобласці.

 

Далучайцеся і вы да “Клуба чытачоў “Алесі”!

Пішыце на alesya@zviazda.by

або па адрасе: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск з пазнакай на канверце “Клуб чытачоў  ”Алесі”.

А таксама тэлефануйце: (8017) 257-17-59

 

Кацярына Агеева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».