Вы тут

«Адрэпетаваць» ЦТ можна будзе бясплатна і на дыстанцыі


Магчымасць бясплатнага праходжання рэпетыцыйнага тэсціравання з'явіцца ў беларускіх абітурыентаў у лютым наступнага года.


— Размова ідзе пра дыстанцыйнае тэсціраванне, — тлумачыць дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый МІКСЮК. — Гэта будзе фактычна аналаг камп'ютарнага тэсціравання, якое ўжо не першы год праводзіцца ў сценах нашай установы, толькі рэпетыцыйны "экзамен" будзе праходзіць на адлегласці — з выкарыстаннем магчымасцей інтэрнэту. На дыстанцыйнае тэсціраванне будзе вынесены адзін варыянт тэста, але трэніравацца на ім можна будзе столькі разоў, колькі абітурыенту патрэбна (з лютага да канца мая). Да таго ж бясплатна прайсці дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне можна будзе па ўсіх 15 дысцыплінах ЦТ.

Нагадаем, што ўпершыню пра неабходнасць зрабіць рэпетыцыйнае тэсціраванне даступным усім, у тым ліку і школьнікам з аддаленых рэгіёнаў, намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко заявіў у чэрвені бягучага года на пасяджэнні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, якую ён узначальваў. А ў кастрычніку, падчас яго сустрэчы з кіраўнікамі рабочых груп па аналізу заданняў цэнтралізаванага тэсціравання,  было ўжо афіцыйна заяўлена, што адзін з этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018 годзе можна будзе прайсці бясплатна. І вось цяпер стала зразумелым, як будзе рэалізавана гэта магчымасць.

Першы этап бланачнага рэпетыцыйнага тэсціравання ў беларускіх ВНУ стартаваў яшчэ ў кастрычніку. Працэдура яго правядзення нічым не адрозніваецца ад цэнтралізаванага. Прысутнасць мабільнікаў, дапаможнікаў і шпаргалак у экзаменацыйнай аўдыторыі катэгарычна не дапускаецца. Арганізатарам дазваляецца кансультаваць удзельнікаў рэпетыцыі толькі па тэхналогіі работы над тэстам і па парадку запаўнення бланка.

Пачынаючы з кастрычніка, непасрэдна ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў для ўсіх ахвотных арганізуецца і камп'ютарнае тэсціраванне. Падчас яго прапануюцца заданні з той жа базы, што і на звычайным. Розніца ў тым, што абітурыент працуе перад камп'ютарным маніторам і напрыканцы выпрабавання можа адразу ўбачыць свой вынік. У абітурыента ёсць магчымасць тут жа папрацаваць над памылкамі. Спачатку да няправільна выкананых заданняў яму даецца падказка, а калі і яна не дапамагае, можна проста "падгледзець" правільнае рашэнне.

Да пачатку ўступнай кампаніі абітурыенты змогуць праверыць свае веды яшчэ некалькі разоў. Другі этап платнага бланачнага і камп'ютарнага  рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе ў студзені-лютым. Трэці — у сакавіку-красавіку. Кошт удзелу ў рэпетыцыі складае 7 рублёў за адзін прадмет. Плюс абітурыенты могуць прайсці цяпер яшчэ і бясплатнае дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне.

Да слова, сістэма падліку балаў на ЦТ для абітурыентаў 2018 года застанецца ранейшай. Кардынальных змяненняў у прыёмнай кампаніі пакуль не чакаецца.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.