Вы тут

Маладзёжная зборная (U-20) па хакеі адпраўляецца на чэмпіянат свету


Турнір пройдзе ў амерыканскім Бафала з 26 снежня па 5 студзеня. Першы этап падрыхтоўкі каманда правяла ў мінскім Палацы спорту, трэніроўкі на лёдзе чаргаваліся з заняткамі па фізічнай падрыхтоўцы. 16 снежня «маладзёжка» адправілася ў амерыканскі Эры (штат Пенсільванія), дзе напярэдадні старту чэмпіянату свету правядзе тры спарынгі (наша каманда ўжо атрымала адну перамогу). Старшыня Федэрацыі хакея Сямён ШАПІРА пажадаў хакеістам добрага выступлення і поспехаў.


— Вы адпраўляецеся абараняць гонар нашай Радзімы. А што такое Радзіма? У першую чаргу — гэта тата і мама, брат, сястра, гэта сябры і суседзі, гэта наш дзесяцімільённы народ, гэта наша зямля, прасякнутая крывёй бацькоў і дзядоў. Беларусы заўсёды славіліся сілай свайго характару. У гісторыі нашай краіны было нямала войнаў. На шчасце, сёння мы жывём у мірны час. Аднак зусім хутка вас чакае хакейная бітва, якую вы павінны прайсці годна. Вы будзеце прадстаўляць Беларусь усяму свету. Па гульні, якую вы прадэманструеце, будуць судзіць пра нашу краіну, пра сілу духу, пра характар беларусаў. Мы ўсе будзем вас падтрымліваць. Я шчыра хачу пажадаць вам добрай спартыўнай кар'еры.

Думаю, што мінуць гады і з вас вырастуць сапраўдныя хакейныя зоркі. Хай турнір пройдзе без траўмаў. Здароўя і ўдачы вам. Сёння вы прадстаўляеце Беларусь у эліце сусветнага маладзёжнага хакея. Гэта найвышэйшая адказнасць і гонар. За вамі будучыня. Перамог вам, мужыкі!

Галоўны трэнер зборнай U-20 Юрый Файкоў адзначыў, што галоўнай задачай з'яўляецца захаванне месца ў эліце маладзёжнага хакея.

Сапернікамі беларускай каманды па групе «В» на папярэдняй стадыі маладзёжнага чэмпіянату свету стануць аднагодкі са Швецыі (26 снежня), Швейцарыі (27 снежня), Расіі (29 снежня) і Чэхіі (30 снежня).

У групе «А» зведзены зборныя ЗША, Канады, Даніі, Славакіі і Фінляндыі.

Адзначым, па чатыры найлепшыя каманды кожнай групы выйдуць у чвэрцьфінал, аўтсайдары ў серыі да дзвюх перамог будуць змагацца за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Перамог вам, мужыкі!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?