Вы тут

Як зрабіць кашаль больш вадкім?


Гэта абарончая рэакцыя нашага арганізма дапамагае ачысціць дыхальныя шляхі ад усяго, што ў іх назапашваецца. Кашаль — спадарожнік вялікай колькасці захворванняў.


Можа правакаваць ваніты, змяненне тэмбру голасу, парушаць сон, пагаршаць стан. Кашаль, безумоўна, не самастойнае захворванне, а важны сімптом. Як правіла, інфекцый дыхальных шляхоў. Запаленне можа быць як у верхніх (нос, насаглотка, ратаглотка), так і ў ніжніх дыхальных шляхах (гартань, трахея, бронхі, лёгкія). Другой прычынай кашлю ў дзяцей можа стаць запаленне ЛОР-органаў — рыніты, фарынгіты, сінусіты, адэноідыты, ларынгіты. Кашаль з'яўляецца і адной з найбольш важных клінічных прыкмет бранхіяльнай астмы. Прычынай можа стаць высокая канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры (загазаванасць, тытунёвы дым), а таксама вельмі сухое і перагрэтае паветра ў пакоі.

— Па характары кашаль дзеляць на вільготны, калі ён з макротай, і сухі, калі ніякіх выдзяленняў няма, — тлумачыць урач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Людміла КІПЦЭВІЧ. — Сухі, гучны, адрывісты кашаль узнікае пры запаленні гартані, трахеіце. Праз некалькі дзён кашаль пераходзіць ад сухога да вільготнага, падаўляць які не варта. Лекі павінны быць не ад, а для кашлю.

Калі кашаль хваравіты, пакутны, зняць сухасць слізістых павінны дапамагчы інгаляцыі (парайцеся з урачом наконт набыцця небулайзера). Макрота будзе адыходзіць лягчэй, калі ўжываць дастатковую колькасць вадкасці — чаю, морсу, адвару шыпшыны або нават проста чыстай вады.

Зрабіць кашаль больш вадкім дапамогуць зборы траў. Напрыклад, такі: корань алтэі — 1 г, корань салодкі голай — 0,5, фіялка трохколерная — 0,5, лісце падбелу — 0,6, кветкі дзіванны — 0,5, плады анісу — 0,5, лісце ісопу лекавага — 1, плады шыпшыны — 10, плады глогу — 10.

1—2 ст. л. збору заліваюць 200 мл гарачай вады, накрываюць і 15 хвілін трымаюць на вадзяной лазні. Затым працэджваюць і ўжываюць па 1/2—1/3 шклянкі 3—4 разы ў дзень у цёплым выглядзе.

Карысны таксама і спецыяльны масаж грудной клеткі.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».