Паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся раніцай. У Першамайскае РУУС паступіла тры паведамленні аб кіроўцы Cіtroen Xantіa, які ехаў па вуліцы Русіянава і неадэкватна сябе паводзіў. Экіпаж ДПС, што знаходзіўся непадалёку, выбыў на месца і каля аднаго з дамоў заўважыў названы аўтамабіль, які павярнуў направа ў арку дома і спыніўся. Інспектар на машыне прытармазіў за ім, блакуючы выезд. Раптам кіроўца паехаў заднім ходам і ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль.
Вадзіцеля затрымалі, па выніках медыцынскага агляду ў яго крыві выяўлена два праміле алкаголю. Як высветлілася, мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў у 2011 годзе за язду ў нецвярозым стане, пасля чаго іспыты ў ДАІ не пераздаваў і вадзіцельскае пасведчанне не забіраў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Пацікавіліся карэспандэнты «МС».
Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.
Распавёў «Звяздзе» Се Сяаюн.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.