Вы тут

У вёсцы Доўнары відавочца пажару выратаваў з агню трох чалавек


Позна ўвечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў вёсцы Доўнары Іўеўскага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, ён гарэў адкрытым полымем, дах часткова абрынуўся ўнутр.


Па інфармацыі МНС, гаспадар жылля 1988 года нараджэння пражываў сумесна з дзядзькам 1974 года нараджэння і дзядулем 1935 года нараджэння. Да прыбыцця ратавальнікаў відавочцам былі выратаваны тры чалавекі.

Высветлілася, што міма праязджаў мужчына, убачыў гарэнне, спыніўся і накіраваўся да хаты. Каля ўваходных дзвярэй ён пачуў крыкі аб дапамозе і забег у пабудову. На падлозе ў калідоры знайшоў ляжачага мужчыну 1978 г. н. (знаходзіўся ў гасцях). Узяўшыся за вопратку пацярпелага, выцягнуў яго на вуліцу. Затым забег у дом і знайшоў у калідоры на падлозе пенсіянера. Таксама выцягнуў таго з пабудовы. Вярнуўся ў дом чарговы раз, знайшоў у калідоры дзядзьку гаспадара жылля, якога таксама выцягнуў на двор. Пасля мужчына яшчэ раз паспрабаваў увайсці ўнутр, але з-за высокай тэмпературы трапіць у пакой, дзе пасля быў знойдзены загінулы гаспадар дома, ён не змог. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Загаловак у газеце: Выратаваў з агню трох чалавек

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.