Вы тут

Як сябе праявіць Дэкрэт Прэзідэнта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»?


Паўтара дзясятка пытанняў абмеркавалі ўчора падчас чарговага пасяджэння трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Іх кола шырокае — ад тэрарызму і падаткаў да фізічнай культуры. Адным з першых сенатары прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».


Уладзімір ЗІНОЎСКІ, міністр эканомікі, прадстаўляючы дэкрэт, адзначыў, што дакумент мінімізуе ўмяшанне дзяржавы ў работу суб'ектаў гаспадарання. Пры гэтым узмацняюцца механізмы самарэгулявання бізнесу і яго адказнасць за бяспечную работу. Дэкрэтам таксама вызначаны пералік асобных найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці, пачатак здзяйснення якіх будзе адбывацца ў паведамляльным парадку. У яго ўключаны бытавыя, турыстычныя паслугі, дзейнасць у сферы гандлю і грамадскага харчавання, перавозак пасажыраў і багажу, вытворчасць сельгаспрадукцыі, будаўнічых матэрыялаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.