Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў рэдакцыю часопіса «Полымя» з 95-годдзем выдання


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


"За час свайго існавання гэта найстарэйшае літаратурна-мастацкае выданне краіны адлюстравала гістарычны шлях беларускага народа, прадэманстравала нязменную адданасць высокім маральным і ідэйна-эстэтычным каштоўнасцям", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на старонках "Полымя" публікаваліся класікі Якуб Колас, Янка Купала, Іван Мележ, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Іван Шамякін, Уладзімір Караткевіч і іншыя вядомыя аўтары.

"Сёння часопіс уяўляе багатую палітру твораў як вядучых майстроў роднага слова, так і прадстаўнікоў маладога пакалення. Дзякуючы "Полымю" па-беларуску загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.