Вы тут

Нацыянальны чэмпіянат WоrldSkіlls пройдзе ў маі 2018 года


Такое рашэнне было прынятае падчас пасяджэння рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl у Беларусі.


WоrldSkіlls — вядомыя ва ўсім свеце найбуйнейшыя спаборніцтвы па прафесійным майстэрстве, своеасаблівыя алімпійскія гульні для маладых рабочых і спецыялістаў. Яны праводзяцца кожныя два гады ў міжнародным фармаце ўжо больш за 60 гадоў. Апошні чэмпіянат прайшоў у кастрычніку гэтага года ў Абу-Дабі.

На думку міністра адукацыі Ігара Карпенкі, беларуская каманда выступіла на ім здавальняюча. «16-е каманднае месца сярод велізарнай колькасці краін, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, неблагі вынік. Разам з тым мы не павінны ім задавольвацца», — падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў, што рух WоrldSkіlls Іntеrnаtіоnаl не толькі спрыяе развіццю сістэмы падрыхтоўкі кадраў, але і дапамагае прыцягваць новыя тэхналогіі ў вытворчыя працэсы і рэальны сектар эканомікі краіны.

Пасля сістэмнага аналізу і абмеркавання вынікаў апошняга міжнароднага чэмпіянату плануецца распрацаваць новыя падыходы да падрыхтоўкі беларускай каманды да ўдзелу ў спаборніцтвах WоrldSkіlls. «Мы плануем унесці карэкціроўкі ў праграму «Адукацыя і маладзёжная палітыка». Яны будуць улічваць усе патрэбы сістэмы прафтэхадукацыі ў святле нашага ўдзелу ў руху WоrldSkіlls», — праінфармаваў Ігар Карпенка. У 2018 годзе пералік конкурсных кампетэнцый на нацыянальным чэмпіянаце WоrldSkіlls будзе некалькі пашыраны.

Адборачныя рэгіянальныя спаборніцтвы нацыянальнага чэмпіянату WоrldSkіlls ужо пачаліся і працягнуцца да сакавіка. Па іх выніках вызначаць фіналістаў, якія будуць спаборнічаць у маі ў нацыянальным чэмпіянаце WоrldSkіlls Bеlаrus — 2018 у 38 кампетэнцыях, сем з якіх — новыя, сярод іх «візуальны мерчандайзінг», «касметалогія», «хлебапячэнне» і «аграномія».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Найлепшых вызначаць і ў касметалогіі, і ў хлебапячэнні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.