Вы тут

Вырасла колькасць зваротаў на інфалінію па бяспечным выездзе за мяжу


З пачатку года на інфалінію праграмы «Ла Страда» паступіла больш за пяць тысяч зваротаў. Летась гэта лічба была амаль удвая меншая. Часцей звярталіся жанчыны — у 54 працэнтах выпадкаў.


— Рост колькасці кансультацый абумоўлены тым, што нам удалося знайсці канал, больш зручны для патэнцыйных мігрантаў: 58 працэнтаў кліентаў задаюць пытанні праз анлайн-сэрвіс на сайце, — тлумачыць сітуацыю кіраўнік праграмы Алена НЕСЦЯРУК.

Сёлета доля крызісных зваротаў на інфалінію па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой склала два працэнты. Праблемы ў чужой краіне былі звязаны з пошукам зніклых людзей, крадзяжом ці стратай дакументаў, парушэннем правоў, гандлем людзьмі. З пачатку года значна вырасла колькасць запытаў з-за складанасцяў на тэрыторыі Польшчы — 15 працэнтаў ад усіх крызісных сітуацый. Часцей звароты датычыліся парушэння працоўных правоў. Алена Несцярук адзначае, што Польшча на сёння з'яўляецца адной з самых папулярных краін у беларусаў для выезду за мяжу, хоць доўгія гады сярод мэт турыстаў галоўнай была Расія.

Абаненты інфалініі часцей за ўсё цікавяцца нюансамі працаўладкавання за мяжой — у 39% выпадкаў. Кансультацыі таксама звязаны з пытаннямі пашпартна-візавага рэжыму (25%), сямейна-шлюбных адносін (7%), адукацыі (5%), іміграцыі (4%). Расце колькасць запытаў аб асаблівасцях уезду на тэрыторыю Беларусі — такіх 15%.

Спецыялісты праграмы «Ла Страда» рэкамендуюць пільна рыхтавацца да ад'езду за мяжу. Загадзя зрабіце ксеракопіі ўсіх дакументаў. Нікому і ні пры якіх абставінах не аддавайце свой пашпарт. Пакіньце знаёмым і родным дакладны адрас свайго месцазнаходжання за мяжой і дамоўцеся, як будзеце падтрымліваць сувязь. Можна прыдумаць умоўную фразу, якая дасць зразумець, што вы аказаліся ў складанай сітуацыі. Кансультацыю па бяспечным знаходжанні ў іншай краіне можна атрымаць па нумарах 113 і 7113, электроннай пошце consultatіon@lastrada.by ці праз анлайн-кансультаванне на сайце праграмы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Самыя частыя пытанні — аб працаўладкаванні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.