Вы тут

Ёлку — за веданне правілаў бяспекі


З 21 па 28 снежня сумесная акцыя ратавальнікаў і працаўнікоў лясгасаў «Дорым ёлку знаўцам пажарнага толку!» пройдзе ва ўсіх райцэнтрах Мінскай вобласці.


— Каб атрымаць бясплатна навагоднюю прыгажуню, якая напярэдадні свят павінна з'явіцца ў кожным доме, жыхарам сталічнай вобласці неабходна будзе адказаць на пытанні ў галіне бяспекі. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі не толькі стварыць настрой, але і нагадаць і дарослым, і дзецям пра жыццёва важныя правілы, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Швайбовіч.

Акцыя будзе праходзіць на працягу гадзіны з 17.00 да 18.00 21, 26 і 28 снежня на ёлачных кірмашах.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.