Вы тут

Паветра, будаўніцтва, судовыя рашэнні...


На апошнім у гэтым годзе пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прыняты змяненні і дапаўненні ў Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь, а таксама змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы нашай дзяржавы.


Навацыі ў Паветраны кодэкс разгледзелі ў першым чытанні. У першую чаргу яны закранаюць сферу эксперыментальнай авіяцыі. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў паведаміў, што правапрымяняльнай практыкай выяўлены шэраг прабелаў у Паветраным кодэксе, якія не дазваляюць Камітэту ў поўным аб'ёме і з патрэбнай якасцю рэалізоўваць ускладзеныя на яго паўнамоцтвы ў галіне эксперыментальнай авіяцыі.

— Шэраг патрабаванняў і нарматыўных прадпісанняў Паветранага кодэкса рэгламентуюць праваадносіны толькі ў галіне грамадзянскай авіяцыі, у той час як яны павінны таксама распаўсюджвацца і на адносіны ў галіне дзяржаўнай і эксперыментальнай авіяцыі, — аргументаваў Алег Двігалеў.

У першым чытанні прынялі праект закона, што ўносіць змяненні і дапаўненні ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Кручанаў, першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва паведаміў, што гэты законапраект распрацаваны ў выкананне пункта 11 Указа Прэзідэнта ад 4 ліпеня 2017 года №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве і рэканструкцыі жылых памяшканняў». Ён прадугледжвае новыя формы дзяржаўнай падтрымкі «канкрэтных ільготных катэгорый грамадзян», што вядуць будаўніцтва, рэканструкцыю жылых памяшканняў. Падтрымка аказваецца ў выглядзе субсідый на аплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, што выдаюць банкі на ўказаныя мэты, а таксама на пагашэнне асноўнага доўгу па гэтых крэдытах.

* * *

Закрыццё трэцяй сесіі адбылося і ў Савеце Рэспублікі. Падчас заключнага пасяджэння сенатары разгледзелі шэсць пытанняў, палова якіх была з бюджэтнага пакета. Акрамя таго, члены верхняй палаты ўхвалілі праект закона, які датычыцца змяненняў і дапаўненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс.

Па словах Алы Бодак, старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, змены датычацца карэкціроўкі парадку абскарджання судовых рашэнняў. Маецца на ўвазе ўвядзенне апеляцыі ў грамадзянскае правасуддзе. «Два гады таму апеляцыя была ўведзена ў крымінальным правасуддзі, — тлумачыць старшыня. — Мы ацанілі гэты вопыт і прапанавалі ўвесці замест касацыі апеляцыю і ў грамадзянскай сферы». Пры ўвядзенні апеляцыі скарга на рашэнне суда першай інстанцыі будзе разглядацца гэтым жа судом, толькі не першай інстанцыі, а другой, які будзе праводзіць разгляд калегіяльна ў складзе трох чалавек. Такі падыход лічыцца прагрэсіўным і дазволіць больш дасканала разглядаць скаргі на судовыя рашэнні.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.